Бібліятэка выхоўвае патрыётаў. Падведзены вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання»

Падведзены вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання». У намінацыі «духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі» сярод пасялковых і сельскіх бібліятэк трэцяе месца заняла Дараўская бібліятэка.

На суд журы нашы канкурсанты прадставілі напрацоўкі (фотаздымкі, сцэнарыі мерапрыемстваў, звесткі пра ўдзельнікаў) клуба па інтарэсах духоўна-патрыятычнай накіраванасці «Перамаганосец». Ён існуе ўжо два гады. Заняткі ў ім праводзіць бібліятэкар Дараўскай СБ Кацярына Брэчка.

– Заўсёды прыемна, калі тваю працу высока ацэньваюць. Тым больш калі ўкладаеш душу, стараешся знайсці падыход да дзяцей. Дзякуй усім, хто дапамог падрыхтаваць матэрыялы для конкурсу, хто падтрымліваў. Гэтая ўзнагарода –вынік зладжанай каманднай работы, – гаворыць Кацярына Брэчка.

Ірына КУЗЬМІЧ.