Навіны пра салдата. Штодзень падраздзяленні 8-й радыётэхнічнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны заступаюць на баявыя дзяжурствы, стаяць на варце паветраных межаў краіны

Штодзень падраздзяленні 8-й радыётэхнічнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны заступаюць на баявыя дзяжурствы, стаяць на варце паветраных межаў краіны. Вайсковыя часці брыгады прапісаны ў трох абласцях краіны, але перыядычна намеснікі камандзіраў па ідэалагічнай рабоце збіраюцца разам, каб абмеркаваць надзённыя службовыя пытанні. Тэмай аднаго з іх, якое адбылося 26 студзеня, стала ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. Армейскае жыццё і дасягненні не павінны быць закрытай кнігай для абраных. Ваеннаслужачым ёсць чым пахваліцца і пра што расказаць. Тым больш, родныя салдат павінны ведаць, што сыны годна нясуць службу і ў іх усё ў парадку. Гаварылі на сустрэчы і пра значнасць такога інфармавання, аб’ектыўнасць падачы падзей і неабходнасць супрацоўніцтва ваенных і газетчыкаў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.