Медаль з юбілейным адлівам

Дзень Перамогі сёлета – юбілейны: 65 гадоў мінула з векапомнага 9 мая 1945 года, калі пераможна для народаў Савецкага Саюза і ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва завяршылася Вялікая Айчынная вайна. І сёння ў цэнтры ўвагі яны – салдаты Перамогі. Былыя воіны дзеючай арміі, партызаны, падпольшчыкі, работнікі тылу і прыфрантавых тэрыторый, вязні канцэнтрацыйных лагераў – кожны ўнёс сваю часцінку ў перамогу над ворагам. З пакалення ў пакаленне перадаецца павага і клопат да ўсіх, хто не па кнігах ведае пра тую вайну і для каго яна стала суровым выпрабаваннем.
Цяпер на іх святочных пінжаках зазіхаціць яшчэ адзін медаль — “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”. На Ляхавіччыне на ўрачыстых сходах, вечарынах, мерапрыемствах-ушанаваннях, а то і непасрэдна ў дамах і кватэрах, дзе пражываюць шаноўныя ветэраны, будуць уручаны 148 юбілейных узнагарод. Адным з першых атрымаў яе 84-гадовы жыхар вёскі Літва Станіслаў Канстанцінавіч Стэльмацкі. Медаль удзельніку Вялікай Айчыннай уручыў ваенны ка-місар раёна Ігар Гусак (на здымку).
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *