В течение трех дней Ляховичский государственный аграрный колледж принимал польскую делегацию

На працягу трох дзён Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж прымаў польскую дэлегацыю з Саюза сельскагаспадарчых школ у Кіянах. Навучальная ўстанова Кіян існуе ўжо 100 гадоў. Мэтай прыезду дэлегацыі ў Ляхавічы было падпісанне двухбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве, якое прадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі, правядзенне агульных культурна-спартыўных мерапрыемстваў, арганізацыю праходжання практыкі на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў.
Госці наведалі ўсе падраздзяленні і вучэбныя аб’екты каледжа, сустрэліся з кіраўніцтвам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, паспелі захапіцца майстэрствам удзельнікаў клуба «Юнацтва» (кіраўнік Уладзімір Равінскі), пазнаёміліся з гісторыяй Ляхавіччыны.
Выкладчыкам і навучэнцам каледжа была прадстаўлена сістэма адукацыі студэнтаў у Польшчы, адзначаны асаблівасці ў падыходах да навучання аграрыяў у гэтай краіне. Госці адказалі на шматлікія пытанні прысутных. Фінальным акордам стала падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве.
Наступная сустрэча запланавана на жнівеньскія дажынкі ў Лэнчнэйскім павеце Люблінскага ваяводства.
Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК,
намеснік  дырэктара ЛДАКа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *