Віншаванне выпускнікам Ляхавіцкага раёна ад старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Дарагія выпускнікі! Прыміце самыя добрыя віншаванні з хвалюючай і значнай падзеяй у вашым жыцці — заканчэннем школы. Яна сімвалізуе пераход ад бесклапотнасці школьных будняў да адказнасці, якую вам трэба будзе праявіць спачатку ў выбары прафесіі, а затым — у прыняцці рашэнняў, уласцівых дарослым і ўдумлівым людзям.
Гэта вельмі важная падзея і для Брэстчыны, таму што пуцёўку ў жыццё атрымлівае яшчэ адно таленавітае, энергічнае і мэтанакіраванае пакаленне берасцейцаў, якое, спадзяюся, у недалёкай будучыні возьме ў свае рукі эстафету стваральнасці і ўнясе свой важкі ўклад у развіццё і працвітанне брэсцкай зямлі і нашай Беларусі.
Упэўнены, што вы назаўсёды захаваеце ў памяці цёплыя і радасныя ўспаміны пра школу, настаўнікаў, пра бацькоўскі дом. Ведайце, што як бы ні склалася далейшае ваша жыццё, вы заўсёды зможаце спадзявацца на людзей, якія былі побач з вамі ў школьныя гады, служылі надзейнай апорай у пераадоленні першых цяжкасцяў, раздзялялі радасці вашых перамог і дасягненняў.
Пастарайцеся апраўдаць нашы надзеі і ведайце, што на роднай зямлі вас заўсёды любяць, цэняць і чакаюць.
Моцнага вам здароўя, шчасця, цярпення, удачы і веры ва ўласныя сілы.
Са святам і ў добры шлях!

Канстанцін СУМАР,
старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *