Начаўскія ранкі

Калі прыходзіць жніўная пара, здаецца, што хлебароб наогул не адпачывае. Яшчэ за поўнач гудуць на палетках камбайны, а на золаку ўжо спяшаюцца механізатары на мехдвор, каб паспець, пакуль сыдзе раса, зрабіць прафілактыку агрэгатаў.
Сёлета ў ДП «Нача», як, дарэчы, і заўсёды, пачыналі з уборкі рапсу. Пасля перайшлі на зерневыя каласавыя. Чатыром экіпажам належала ўбраць 777 гектараў. Не было сумнення, што і на гэты раз будзе лідзіраваць Уладзімір Шклянік, які не першы год паказвае выдатныя працоўныя вынікі. Праўда, сёлета змяніўся ў яго экіпажы камбайнер, але Уладзімір не памыліўся, калі ўзяў сабе на падмогу студэнта БНТУ Віктара Шастака: юнацкі запал, жаданне самазацвердзіцца — якраз тое, што трэба. А пасля завяршэння жніва ў гаспадарцы экіпаж адправіўся на дапамогу суседзям — у СВК «Шлях новы».
Пастараліся і браты Віталій і Сяргей Васюкевічы. Іх КЗС-10К працаваў надзейна.
Спаборнічалі паміж сабой і вадзіцелі, і ў выніку аказалася, што найбольш перавёз зерня з поля на зерняток Аляксандр Трыбухоўскі, крыху менш за яго — Уладзімір Падгурскі.
Сёлета ў ДП «Нача» намалочана 2494 умоўныя тоны зерня і 429 тон рапсу: кожны гектар даў па 32,1 цэнтнера.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *