Выбрана кіраўніцтва акруговай выбарчай камісіі

На сумесным пасяджэнні прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 4 студзеня 2014 г. прынята рашэнне аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

У гэты ж дзень адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, на якім быў выбраны кіраўніцкі састаў камісіі:

Калбаса Леанід Іосіфавіч – старшыня камісіі;

Маслоўская Наталля Лявонцьеўна – намеснік старшыні камісіі;

Саракавік Марыя Аляксандраўна – сакратар камісіі.

Месца знаходжання камісіі:

г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, Дом Саветаў, кабінет 421а, тэл. 2-26-38.

Час работы: панядзелак-пятніца з 10.00 да 19.00, перапынак з 14.00 да 15.00, субота з 10.00 да 14.00, нядзеля – выхадны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *