Ляховичи: декабрь и 2013 год в цифрах и фактах

■ У апошні месяц зімы аддзелам загса райвыканкама і сельвыканкамамі зарэгістравана 19 нараджэнняў (у тым ліку 9 – у горадзе). За мінулы год у раёне нарадзілася 254 немаўляці (на 29 менш, чым у 2012 годзе). Адной з прычын змяншэння колькасці народжаных у аддзеле загса назвалі той факт, што на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя назіраўся спад нараджальнасці. А цяпер якраз той перыяд, калі колішнія дзеці дасягнулі ўзросту для заключэння шлюбу і нараджэння дзяцей.

У снежні 5 жаніхоў і нявест афіцыйна сталі мужам і жонкай (3 – у райцэнтры). Значна меншая колькасць шлюбаў у параўнанні з іншымі месяцамі тлумачыцца тым, што ў снежні быў калядны пост. У параўнанні з 2013 годам афіцыйна аформілі свае адносіны на 11 пар больш, чым у 2012-м.

Дзве пары скарысталіся магчымасцю скасаваць шлюб у загсе (15).

Выдадзена 49 пасведчанняў аб смерці (13 у Ляхавічах, 36 у сельскай мясцовасці). У 2013 годзе ў раёне памерлі 536 чалавек.

■ За мінулы месяц судом Ляхавіцкага раёна разгледжана 13 крымінальных спраў (у 2013 – 409) і 34 грамадзянскія (87). Сярод апошніх – 5 аб скасаванні шлюбу (81).

■ Брыгады “хуткай дапамогі” выязджалі на выкліках 780 разоў (усяго ў мінулым годзе – 9674): 53 – на экстраныя (453), 205 – на тэрміновыя (2795), 522 – на неадкладныя ( 6426). 12 выездаў “хуткай” аказаліся безвыніковымі: няправільна названы адрас, не аказалася хворага і г.д. (174)

■ У снежні на тэрыторыі раёна зарэгістравана 4 пажары, 3 – у сельскай мясцовасці. На жаль не абышлося без ахвяр—загінуў мужчына ў Федзюках. Усе пажары адбыліся ў жылым сектары. Пашкоджана 4 будынкі, 7 – выратавана. Сярод асноўных прычын – неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці, курэнне ў нецвярозым стане і парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. У мінулым годзе падраздзяленні РАНС 39 разоў выязджалі на тушэнне пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. Агонь прынёс каля 700 мільёнаў рублёў матэрыяльных страт

■ На тэрыторыі раёна адбылося адно ДТЗ, у якім чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні ( за 2013 год у раёне зарэгістравана 5 аварый, у якіх 5 чалавек пацярпелі). Супрацоўнікі АДАІ выявілі 624 адміністрацыйныя правапарушэнні (7097, што на 555 больш, чым у 2012 годзе), у тым ліку 100 выпадкаў перавышэння дазволенай скорасці ( 2818), 8 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення (176, 12 гора-вадзіцеляў – паўторна на працягу года), 221 адміністрацыйны пратакол складзены ў дачыненні пешаходаў-парушальнікаў, што значна больш, чым у папярэднія месяцы (1031).

■ У снежні на тэрыторыі раёна зарэгістравана 17 злачынстваў (8 з іх – у сельскай мясцовасці), у тым ліку 12 – па лініі крымінальнага вышуку. Адно злачынства з катэгорыі асабліва цяжкіх, і ўчыніла яго жанчына.

2 злачынствы ўчынены ў грамадскіх месцах, 6 – раней судзімымі асобамі і столькі ж нецвярозымі грамадзянамі. Сярод зарэгістраваных – 6 крадзяжоў (4 з іх раскрыта ), у тым ліку 1 – з жылля грамадзян). За 2013 год у раёне адбылося 151 злачынства (127 раскрыта): 84 – у сферы сямейна-бытавых адносін, 98 – па лініі крымінальнага вышуку, 3 – цяжкія і асабліва цяжкія, 4 учынены непаўналетнімі, 53 – раней судзімымі, па 2 хуліганства і нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 72 крадзяжы, 5 – па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *