Крымінальная хроніка Ляхавіччыны

Кроў родная- неродная

8 студзеня, як раз падчас пра-водзімых у раёне мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых ад-носін, раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па заяве жыхаркі вёскі Навасёлкі, якую тая падала ў РАУС. Яе 32-гадовы брат, не працуючы, раней судзімы, у стане алкагольнага ап’янення пагражаў забойствам. Сястры давялося выклікаць міліцыю. Узбуджана крымінальная справа.

Вечарам таго ж дня ў райбальніцу, зноў жа з Навасёлак, дастаўлена з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі 47-гадовая жанчына. Жахліва, але да такога стану яе давёў сын. РАУС праводзіць праверку.

Сям’я – не поле бою, але ”ваююць” родныя людзі і ў выніку становяцца фігурантамі крымінальных спраў. Не па-людску гэта.

П’юць…

У мінулую суботу 5 чалавек былі дастаўлены ў РАУС за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах.

Са зводкамі РАУС

знаёмілася

Наталля  ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *