Госавтоинспекция рекомендует воздержаться от поездок на личном транспорте

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце (асабліва на далёкія адлегласці) у сувязі з прагназуемымі маразамі (да мінус 20 градусаў). Аб гэтым паведаміла старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Ганна Банадык.

У выпадку крайняй неабходнасці ДАІ раіць грамадзянам перад адпраўленнем у дарогу ўважліва праверыць аўтамабіль і пераканацца ў яго тэхнічнай спраўнасці. Абавязкова неабходна праверыць узровень тэхнічных вадкасцей у аўтамабілі. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на спраўнасць акумулятара. У бачку шклоабмывальніка павінна быць заліта зімовая незамярзальная вадкасць, а на колах — зімовая рызіна. Важна не забыць узяць у дарогу тэрмас з гарачым чаем, зараджаны мабільны тэлефон, буксіровачны трос і лапату.

Вадзіцелі павінны памятаць аб безагаворачным выкананні Правіл дарожнага руху і захаванні павышаных мер бяспекі на непрадказальнай зімовай дарозе. Выбіраць бяспечную скорасць руху трэба з улікам стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі на дарозе. Часам яна можа не перавышаць і 20 км/гадз. Пры яздзе нават на невялікай скорасці галалёд не даруе рэзкасці ў руху ні пры пераключэнні перадач, ні пры разгоне, ні пры манеўраванні. Таму трэба пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад абгонаў. Асабліва небяспечны галалёд на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, а таксама на пад’ездах да прыпынкаў грамадскага транспарту, перакрыжаваннях і пераходах. Лёд тут утвараецца нярэдка нават тады, калі яго няма на астатніх участках дарогі. Тармазіць на такіх участках вельмі небяспечна, лепш загадзя знізіць скорасць руху.

Пры любым запаволенні руху (рухавіком або тармазамі) вадзіцелю трэба папярэдзіць аб сваіх намерах аўтамабілі, якія едуць за ім, злёгку крануўшы некалькі разоў педаль тормазу нагой, не тармозячы, а толькі ўключаючы стоп-сігнал.

Асабовы склад дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху (вадзіцелям і пешаходам) і забеспячэнне бяспечных умоў руху.

БЕЛТА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *