Ляховичи: булочки с новым адресом

Напэўна, многія, хто аддае перавагу хлебабулачным і кандытарскім вырабам вытворчасці кандытарскага цэха Ляхавіцкага райпо, засмуціліся, калі на пачатку гэтага тыдня не знайшлі на паліцах магазінаў любімых булачак, пірожных і фірменнага хлеба.

Як расказаў старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч, памяшканне, дзе размяшчаўся кулінарны цэх, арандавалася ў СВК “Жарабковічы”. Цяпер кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства вырашыла размясціць тут уласны магазін. Таму кулінарны цэх у экстраным парадку памяняў адрас. Пераезд, устаноўка абсталявання для выпечкі, арганізацыя работы – на ўсё пра ўсё некалькі дзён – і райпоўскія кандытары запрацавалі ў адведзеных для іх памяшканнях на тэрыторыі кааппрама па завулку Вакзальным у райцэнтры. А ў продажы, нарэшце, зноў з’явіліся коржыкі, трохвугольнікі, сандвічы, сочнікі, смятаннікі і іншыя прысмакі. Пераезд на якасць тавару ніяк не паўплываў.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Ляховичи: булочки с новым адресом

  • 30/01/2014 в 13:00
    Permalink

    Глядя на ассортимент в магазинах райпо хочется работников отправить на экскурсию в магазины, которые пользуются популярностью у покупателей — пусть поучатся.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *