Ляховичский районный отдел Следственного комитета подводит итоги работы

Адлік сваёй дзейнасці Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў з 1 студзеня 2012 года. Асноўная задача ведамства – аператыўнае і якаснае правядзенне папярэдняга расследавання крымінальных спраў.

2 гады дзейнічае і Ляхавіцкі РАСК. Якім быў 2013 год для ляхавіцкіх следчых — у размове з начальнікам раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнікам юстыцыі Віталіем Лабанавым.

— Віталій Аляксандравіч, якія справы ў асноўным даводзіцца распутваць следчым вашага аддзела?

— На сённяшні дзень гэта практычна ўсе катэгорыі крымінальных спраў – ад кіравання транспартам у нецвярозым стане да забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, карупцыйных, эканамічных, фінансавых, падатковых злачынстваў.

У мінулым годзе ў вытворчасці супрацоўнікаў райаддзела знаходзілася 200 крымінальных спраў (для параўнання: у 2012 годзе – 274). 151 узбуджана нашымі следчымі. Сярод злачынстваў па-ранейшаму пераважаюць крадзяжы – 77, 8 спраў узбуджана ў адносінах гора-бацькоў, якія не плацяць аліменты, 12 — па фактах раскрадання, 4 – падробкі дакументаў. Калі гаварыць пра злачынствы, накіраваныя супраць жыцця і здароўя грамадзян, то расследавалася адно забойства, 3 справы па нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 2 – пагрозы забойствам. У поле зроку следчых траплялі аматары незаконнай рыбалкі і палявання, махляры, угоншчыкі транспартных сродкаў, хуліганы і іншыя грамадзяне, якія не сябруюць з законам.

У суд накіравана 82 крымінальныя справы, з якіх 2 – групавыя. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 84 злачынцы, 2 з іх непаўналетнія.

Летась не дапушчана фактаў вяртання спраў на дадатковае расследаванне, незаконных затрыманняў, неабгрунтаваных прыцягненняў грамадзян да крымінальнай адказнасці. Сярод станоўчых момантаў адзначу зніжэнне колькасці спраў, перададзеных пракурору для накіравання ў суд, на 34,9 працэнта ў параўнанні з 2012 годам. У першую чаргу гэта тлумачыцца скарачэннем крымінальных спраў, якія знаходзіліся ў вытворчасці.

— Статыстыка сведчыць, што многія грамадзяне, якія пераступаюць закон, знаходзяцца пад уздзеяннем алкаголю…

— Так яно і ёсць. П’яны не заўсёды рэальна ацэньвае, што ідзе супраць закона. Ёсць і такія, хто разумее, што робіць няправільна, не па закону, і вырашае выпіць для смеласці. А злачынства, учыненае ў стане ап’янення, незалежна ад таго, алкагольнага, наркатычнага ці таксікалагічнага, караецца больш жорстка. Так, на пачатку мінулага лета два непрацуючыя падляшаніны ў стане алкагольнага ап’янення па папярэдняй дамоўленасці вырашылі, што называецца, ”разабрацца” з рабочым СВК “Жарабковічы”, які часова пражываў у інтэрнаце ў Падлессі. І ўсё таму, што мужчына зрабіў заўвагу п’яным парушальнікам грамадскага парадку ў магазіне. Вечарам таго ж дня “пакрыўджаныя” ўзброіліся пнеўматычным газабалонным пісталетам і цацачнай зброяй, уварваліся ў адзін з пакояў інтэрната. Нанеслі цялесныя пашкоджанні двум мужчынам, у неадэкватным стане пагражалі зброяй і прымяненнем насілля яшчэ сямі чалавекам. Сваімі наўмыснымі дзеяннямі груба парушылі грамадскі парадак і паказвалі яўную знявагу да іншых людзей, прымянялі і выказвалі пагрозы прымянення сілы. Яны ўчынілі злоснае хуліганства – злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Раённым аддзелам Следчага камітэта супраць іх была ўзбуджана крымінальная справа.

— Віталій Аляксандравіч, як вы ацэньваеце работу райаддзела Следчага камітэта за мінулы год?

— Работа РАСК ацэнена як здавальняючая. Такая адзнака была агучана сёлета на аператыўнай нарадзе з удзелам усіх супрацоўнікаў.

Разам з тым, ёсць нямала накірункаў для ўдасканалення. У прыватнасці, гэта больш якаснае расследаванне крымінальных спраў, своечасовае правядзенне следчых дзеянняў, недапушчэнне валакіты.

Сёлета, як і ў мінулым годзе, будуць праводзіцца дадатковыя заняткі для ўдасканалення службовай падрыхтоўкі маладых супрацоўнікаў аддзела. Тое, што напрыканцы мінулага года аддзел справіў наваселле, безумоўна, палепшыла ўмовы работы, станоўча адаб’ецца на яе якасці і аператыўнасці.

Задачы перад РАСК стаяць даволі сур’ёзныя – сумесная работа з органамі ўлады, міліцыі, пракуратуры, грамадскімі аб’яднаннямі, садзейнічанне развіццю раёна, прафілактыка.

Хачу адзначыць, што калектыў у райаддзеле даволі прафесіянальны. Больш вопытныя аказваюць дапамогу і падтрымку маладым. Сярод лепшых супрацоўнікаў — намеснік начальніка Ляхавіцкага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Траяноўскі і старшы следчы маёр юстыцыі Дзмітрый Гатоўчыц.

Гутарыла Галіна КАНЬКО.

2 thoughts on “Ляховичский районный отдел Следственного комитета подводит итоги работы

  • 01/02/2014 в 16:51
    Permalink

    Сегодня лично я Богушевич Игорь Бикирович пришёл в магазин в 9.30.,магазин был закрыт,а по расписанию должен открываться в 9.00., думаю всё равно дождусь, зашёл в кочегарное помещение т.к. было очень холодно и стоял до того времени пока продавец не приехал на своём личном автомобиле. Получается, что продавец (зовут её Жанна) фамилию не знаю монипулирует государственным магазином как лично своим. Когда захочет придёт на работу,а если не захочет , то и не придёт. Приехала она на работу в 9.40. при мне собрались люди которые что-то хотели купить, но продавца так и не дождались и пошли в другие магазины. Хотелось бы узнать почему в продмаге №1 работает один продавец уже более 4 месяцев и не могут найти напарницу. Второй вопрос. Раньше магазин, а именно продмаг №1 работал с8.00.до21.00.и без выходных,и без обеда, а сейчас работает один привелигированный продавец у которого расписание с9.00.до19.00. обед сс13.00.до15.00.Я лично не понимаю что это за такой обед 2 часа Если так работать то лучше вообще не работать. Очень просим разобраться в этом вопросе. Если нужны какие нибуть потверждения о том,что я написал обращайтесь ул.Пугачёва 14а. С уважением Богушевич И.Б.

  • 06/03/2014 в 14:55
    Permalink

    Игорь, редакция направила Ваше обращение руководству райпо. И вот пришёл ответ, что с 13 февраля 2014 года продавцом магазина «Родны кут» г.Ляховичи,13 Церех Ж.Т. не работает. «С данного периода в магазине работает 2 продавца, с режимом торговли торгового объекта с 8.00 до 20.00 без перерыва и выходного дня».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *