Несумленныя будаўнікі. Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на пастаяннай аснове ажыццяўляе кантроль

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на пастаяннай аснове ажыццяўляе кантроль за работай прадпрыемстваў будаўнічага комплексу вобласці.

Вынікі кантрольных мерапрыемстваў сведчаць пра адсутнасць належнага выканання сваіх функцый удзельнікамі будаўнічай дзейнасці. Так устаноўлены факты завышэння аб’ёмаў і кошту выкананых будаўніча-мантажных работ пры будаўніцтве аб’ектаў з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, а таксама пры правядзенні капітальнага рамонту жылых дамоў.
Напрыклад, у бягучым годзе на двух аб’ектах сацыяльнага прызначэння дапушчана завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ на суму каля 100 тысяч рублёў. На трох аб’ектах капрамонту жыллёвага фонду ўстаноўлена завышэнне аб’ёмаў выкананых работ на суму больш за 190 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
На правераных аб’ектах завышэнні стварыліся ў выніку аплаты будаўніча-мантажных работ, што фактычна не выкананы падраднымі арганізацыямі. Гэта сведчыць пра неналежны кантроль як з боку заказчыкаў, так і арганізацый, што аказваюць інжынерныя паслугі – тэхнічнага нагляду.

КДК Брэсцкай вобласці.