Ляховичи: за минувшие выходные пожарные 7 раз выезжали на ликвидацию возгораний сухой травы

Напрыканцы мінулага тыдня на цэнтр аператыўнага кіравання Ляхавіцкага РАНС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што бачыць зарава ў лесе каля в. Смаленікі. Прыбыўшыя на месца здарэння падраздзяленні ПАВП №13 в. Тальмінавічы ўстанавілі, што гарыць нежылы дом на хутары Дубрава. Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, якое, у сваю чаргу, прывяло да ўзгарання сухой расліннасці паблізу дома, а потым і яго самога. У выніку ўзгарання поўнасцю знішчаны будынак. Віноўнік трагедыі не высветлены.

— Нагадваем, што за акном усталяваўся трывожны пажаранебяспечны перыяд, — расказвае выконваючы абавязкі начальніка аддзела Сяргей Гатоўчыц. – Толькі за мінулыя выхадныя пажарныя 7 разоў выязджалі на ліквідацыю ўзгаранняў сухой травы. Мы робім усё магчымае, каб засцерагчы людзей ад небяспекі вясенніх палаў. Праводзім тэматычныя гутаркі з насельніцтвам на сельскіх сходах, у працоўных калектывах, ва ўстановах адукацыі. Аднак, як паказвае практыка, не ўсе прыслухоўваюцца да карысных парадаў. Як вынік гэтага — павіслыя ў паветры клубы белага едкага дыму і чорныя плямы ад выгаралай травы на палях і вакол будынкаў.

На жаль, трагічнасць сваіх учынкаў чалавек усведамляе толькі тады, калі здарылася бяда. Але яе можна пазбегнуць, калі выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Ірына ТУКАЙ,

спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *