Пасеем у пару – збяром зерня гару

Мяркую, патрэбен пераход з мовы вобразаў на ўсеахопны зараз лічбавы фармат. Пад словам “гара” ў нашым выпадку шыфруецца лічба некалькі большая за 90 тысяч тон. І азначае яна колькасць зерня, якое, па прагнозу, належыць сабраць у бягучым годзе аграрыям Ляхавіччыны. Набраўшую ўжо рабочыя абароты яравую сяўбу трэба лічыць найбольш важным крокам у накірунку заяўленай мэты. Ад таго, наколькі нарматыўнай акажацца свое- часовасць работ, іх выканальніцкая якасць, залежыць будучая колькасць.

Так, абумоўлены надвор’ем ранні старт палявых работ некалькі “пашырыў” аптымальныя рамкі завяршэння кампаніі. З другога боку, праблема недахопу ў верхнім слоі глебы вільгаці з кожным днём становіцца ўсё больш вострай. Таму вельмі важна злавіць момант, адсеяцца ў мінімальна магчымыя тэрміны.

З амаль 20 тысяч увогуле яравых пасяўных гектараў, 7,5 тысячы вызначаны пад раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры. Не забываючы пра ўсё астатняе, іх нумар першы. Пры гэтым варта адзначыць рупліўцаў з СВК “Ляхавіцкі”, “Шлях новы”, “Востраў-Агра”, якія прайшлі ўжо “ранні” этап веснавой сяўбы. “Нача”, ільнозавод, “Канюхі”, “Белпрампрыбор” з сяўбой збожжавых і зернебабовых справіліся працэнтаў на 80-90. У сярэднім жа па раёне гэты паказчык складаў, па стане на чацвер, 65 працэнтаў.

Адзначым, што канцэнтрацыя гаспадарак на ранне-яравых, не азначае адсутнасць увагі ў дачыненні іншых сельгаскультур. У шэрагу гаспадарак паралельным курсам вядзецца сяўба цукровых буракоў, ільну, іншага. Але не менш важнага.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *