«Ляхавіцкі веснік» зноў лаўрэат «Залатой Ліцеры»

23  красавіка 2014 года ў Зале Дзяржаўных прыёмаў Палаца Рэспублікі прагучала ўзмоцненае мікрафонамі: “Дыпломам лаўрэата Х Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі” ўзнагароджваецца раённая газета “Ляхавіцкі веснік”!

У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Х юбілейнага Нацыянальнага конкурсу прынялі ўдзел міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, які высока ацаніў удзел прэсы ў жыцці грамадства і краіны, першы намеснік міністра Лілія Ананіч, якая адзначыла, што гэты прэстыжны конкурс дапамагае расціць нацыянальную інфармацыйную прастору. “10 гадоў назад ініцыятыва Міністэрства інфармацыі аб правядзенні конкурсу атрымала падтрымку Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Менавіта 10 гадоў назад выдатная кампазіцыя скульптара Аляксандра Фінскага атрымала сваю назву і медыйнае жыццё”, — заўважыла Лілія Станіславаўна. Больш за 200 натхняльных статуэтак за дзесяцігоддзе знайшлі сваіх гаспадароў у розных кутках Беларусі.

Адна з іх у 2012 годзе па выніках VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “прыехала” у Ляхавічы – у нашу раёнку. А да гэтага, нагадаем, “ЛВ” станавіўся лаўрэатам тройчы, цяпер вось чацвёрты раз.

Дарэчы, сёлета пераможцамі конкурсу стала газета “Лунінецкія навіны” (за лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі), уласны карэспандэнт “Звязды” па Брэсцкай вобласці Святлана Яскевіч як лепшы аглядальнік, дыплом лаўрэата атрымала “Заря” за лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *