“Рухайся. Вывучай. Адкрывай”. У Брэсце ўрачыста адкрылася спартакіяда

Менавіта так гучыць дэвіз Міжнароднага алімпійскага дня, што праходзіць сёння, 23 чэрвеня, у Беларусі.  Да гэтай падзеі прымеркавана і VII абласная алімпійская спартакіяда на прызы прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці сярод клубаў “Юны алімпіец”. Урачыстае адкрыццё спартакіяды адбудзецца ў абласным цэнтры каля стэлы “Алімпійская слава Брэстчыны” (вуліца Маскоўская, 149) у 12.30. Яшчэ да гэтага можна будзе сустрэцца са спартсменамі-алімпійцамі, пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы, паўдзельнічаць у віктарыне “Алімпійскія знатакі”. Адметнай падзеяй стане ўзнагароджанне па выніках творчых конкурсаў: дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спартыўнай лялькі, спартыўнай паштоўкі, пісьмаў-віншаванняў з перамогай алімпійцаў і іншых, што праводзіліся ва ўстановах адукацыі вобласці ў мінулым навучальным годзе.

Спартыўныя спаборніцтвы пачнуцца ў 13.30, а прыкладна праз 2 гадзіны будуць аб’яўлены імёны пераможцаў.

Правядзенне алімпійскіх дзён ініцыявана прадстаўніцтвам НАК у Брэсцкай вобласці ў 2008 годзе. Задумку актыўна падтрымалі ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму аблвыканкама. Дарэчы, алімпійская спартакіяда сярод клубаў “Юны алімпіец” – таксама “знаходка” брастаўчан.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *