Юбілейны ракурс. Напярэдадні юбілею вызваленя Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў ляхавіцкія электрасувязісты падрыхтавалі ветэранам падарункі

Напярэдадні юбілею вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў электрасувязісты падрыхтавалі ветэранам падарункі. Як расказаў начальнік РВЭС Анатолій Лукашэвіч, з 1 па 5 ліпеня ўключна ўсе ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны бясплатна змогуць карыстацца міжгародняй тэлефоннай сувяззю ў межах Беларусі. Гэта льгота датычыцца і гасцей нашай краіны, якія з’яўляюцца ветэранамі вайны. Скарыстацца бясплатным званком можна і з дапамогай сэрвісных тэлефонных картак (па нумары доступу 176) пры прад’яўленні адпаведных дакументаў.

Заказ бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў робіцца для абанентаў Брэсцкай вобласці з 1 па 5 ліпеня па тэлефоне 818. Пракансультавацца па ўсіх пытаннях электрасувязі можна па тэлефоне адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153.

* * *

Да 70-годдзя з Дня вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь праводзіць новую дабрачынную акцыю. 4 ліпеня ў сталіцы нашай краіны ля стэлы “Мінск – горад-герой” кіраўнікі згаданых міністэрства і прадпрыемства павіншуюць тых, хто нарадзіўся 3 ліпеня 1944 года і адзначае сваё 70-годдзе адначасова з юбілеем знамянальнай падзеі – вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Землякам-юбілярам будуць уручаны грашовыя падарункі ў памеры аднаго мільёна рублёў кожнаму.

Для атрымання падарунка грамадзянам неабходна ў тэрмін да 2 ліпеня 2014 года ўключна прайсці рэгістрацыю ў арганізатара акцыі – РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” па адрасе: г.Мінск, праспект Незалежнасці, 49, пакой 315 (тэлефоны 8-029-288-20-55, 8-029-388-20-55).

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 28 мая 2014 года выпусціў у абарачэнне памятныя манеты “70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” – сярэбраныя наміналам 20 рублёў і медна-нікелевыя наміналам 1 рубель. Больш падрабязную інфармацыю пра гэта можна знайсці на афіцыйным сайце Нацбанка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *