Пра заўтрашні дзень думай сёння


Абавязковае сацыяльнае страхаванне для індывідуальных прадпрымальнікаў – важная мера. Яно з’яўляецца крыніцай фарміравання сродкаў, накіраваных на выплату працоўных пенсій, дапамог па цяжарнасці і родах, па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў, па часовай непрацаздольнасці і іншых выплатах па сацыяльным страхаванні. Разам з тым, індывідуальныя прадпрымальнікі, як і іншыя грамадзяне, занятыя на рынку працы, удзельнічаюць у фарміраванні сродкаў, якія накіроўваюцца на выплаты непрацаздольным членам грамадства. Акрамя таго, індывідуальныя прадпрымальнікі і члены іх сем’яў маюць права на дзяржаўную сацыяльную абарону ў выпадках змянення іх матэрыяльнага становішча і ў сувязі са стратай кармільца, захворваннем, інваліднасцю, старасцю і інш.
Раённы аддзел Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва вельмі заклапочаны тым, што плацельшчыкі, а сярод іх – індывідуальныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі фірм і кампаній – у працэсе ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці іншы раз не выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонды пенсіённага і сацыяльнага страхавання. Натуральна, у кожным канкрэтным выпадку пры выяўленні парушэнняў па ўплаце страхавых узносаў да парушальнікаў прымяняюцца прадугледжаныя заканадаўствам фінансавыя і штрафныя санкцыі. Вось толькі некаторыя факты: ПГУП «Начаўчанка», ПГУП «Інбар-транс», АДА «ПолімерМаркет», ПГУП «Івэко», ААТ «ІВМПласт», АДА «95 вожыкаў», АДА «Аўта-Лаппо» і іншыя не ўплачваюць своечасова страхавыя ўзносы за сваіх наёмных работнікаў. А ў выпадках няўплаты страхавых узносаў або атрымання зарплаты ў «канверце» людзі губляюць свой стаж, атрыманне працоўнай пенсіі і яе памер, дапамогі па часовай непрацаздольнасці і іншыя выплаты па сацыяльным страхаванні.
Часам складаецца ўражанне, што кіраўнікі некаторых фірм, індывідуальныя прадпрымальнікі проста не заглядвалі ў нарматыўныя прававыя акты, якія датычацца пенсіённага і сацыяльнага страхавання. Дарэчы, у законах Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, “Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” ад 29 лютага 1996 года (у рэдакцыі Закона ад 6 лютага 2009 года № 6—3), палажэнні аб уплаце абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь усё дакладна прапісана. Плацельшчыкамі абавязковых страхавых узносаў з’яўляюцца работадаўцы – юрыдычныя асобы (уключаючы юрыдычных асоб з замежнымі інвестыцыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны), іх прадстаўніцтвы, філіялы, індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя натарыусы, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (грамадзянска-прававы дагавор); фізічныя асобы, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах, а таксама юрыдычныя асобы, якія прадастаўляюць работу на падставе членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых форм.
Законам “Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” устаноўлена, што наймальнікам страхавыя ўзносы ўплачваюцца ў памеры 34 працэнты ад фонду заработнай платы і 1 працэнт абавязковых узносаў грамадзян.
У адпаведнасці з палажэннем аб уплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафе-сійнае пенсіённае страхаванне і іншых у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, зацверджаным Указам № 40 Прэзідэнта “Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны”, плацельшчыкі ўплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонд не пазней устаноўленага дня вы-платы заработнай платы за прайшоўшы месяц. Пры гэтым форма і спосабы выплат, якія здзяйсняюцца на карысць работнікаў, не маюць значэння. Пры супадзенні тэрмінаў уплаты ўзносаў з выхаднымі днямі, дзяржаўнымі святамі і святочнымі днямі ўплата ўзносаў робіцца ў рабочы дзень, які папярэднічае гэтым выхадным (нерабочым) дням.
Не ўнесеная ў тэрмін сума плацяжоў незалежна ад прычыны, па якой плацельшчык не пералічыў яе своечасова, з’яўляецца нядоімкай і спаганяецца адначасова з налічанай пеняй ў бясспрэчным парадку. Пеня налічваецца на суму нядоімкі за кожны дзень пратэрміноўкі ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату ўплаты абавязковых страхавых узносаў і іншых плацяжоў. Налічэнне пені ажыццяўляецца пачынаючы з наступнага дня па заканчэнні тэрміну ўплаты па дзень уплаты ўключна. Плацельшчыкі ўзносаў самі абавязаны налічваць пеню на суму нядоімкі за ўвесь перыяд пратэрміноўкі і адлюстроўваць яе ў разліковай ведамасці па ўзносах у фонд. Калі пеня не налічана плацельшчыкам узносаў, пры праверцы разліковай ведамасці плацельшчыка ўзносаў пеню налічваюць органы фонда.
Законам “Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” устаноўлены таксама памер абавязковых страхавых узносаў для плацельшчыкаў (індывідуальных прадпрымальнікаў) на выпадкі дасягнення пенсіённага ўзросту, інваліднасці і страты кармільца (пенсіённае страхаванне) у памеры 30 працэнтаў ад вызначанага імі даходу, але не менш сумы гэтых узносаў, вылічанай з памеру мінімальнай заработнай платы і 6 працэнтаў на выпадкі часовай непрацаздольнасці. Вылічэнне сумы абавязковых страхавых узносаў, якая належыць да ўплаты індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ажыццяўляецца самастойна. Яны ўплачваюць даныя ўзносы штоквартальна, не пазней 25-га чысла месяца, які следуе за справаздачным кварталам. Адказчык з’яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку і ўплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы з вызначанага ім даходу, але не менш сумы ўзносаў, вы-лічанай з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай заканадаўствам ў адпаведных месяцах справаздачнага квартала, прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён гэтага квартала, за якія індывідуальным прадпрымальнікам ва ўстаноўленым парадку ўплачаны адзіны падатак.
З 23 лютага 2010 года Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт. 23.16) прадугледжана адказнасць (штраф ад 4 да 20 базавых велічынь) за непрадастаўленне службовай асобай або іншай упаўнаважанай асобай, прадпрымальнікам ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справа-здач, звестак або іншых матэрыялаў, якія падлягаюць прадастаўленню ў адпаведнасці з заканадаўствам, ці прадастаўленне такіх, якія ўтрымліваюць заведама недакладныя звесткі. Згодна арт. 11.54 няўплата або няпоўная ўплата ва ўстаноўлены тэрмін абавязковых страхавых узносаў і (або) узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь цягнуць накладанне штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў памеры 20 працэнтаў налічанай (даналічанай) сумы ўказаных плацяжоў.
Страта стажу, штрафныя санкцыі… Можа лепш своечасова разлічвацца?
Ларыса ПАВЯДАЙЛА,
галоўны інспектар ФСАН
Ляхавіцкага райаддзела.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *