Ягадная прапанова ад Ляхавіцкага кансервавага

На кансервавым заводзе працягваецца час-пік. Прычым  спакуслівы, духмяны, апетытны, вітамінізаваны –на канвееры сезонныя ягады — маліна і клубніка.

Сёлета плануюць зварыць варэнне з 5 тон клубніц (у мінулым годзе перапрацавалі ўсяго 300 кілаграмаў ягады) і 10 тон малін. Разліваюць гатовае варэнне ў даволі мініяцюрныя слоікі па 280 і 450 грамаў, ды яшчэ, як тут гавораць, пад накрыўкі “твіст”.

Ягадная геаграфія даволі шырокая: клубніцы прызджаюць з Лунінца,  маліны чакаюцца з Драгічына, Маларыты, Пружан, а таксама з агародаў месных жыхароў.