Свет адкрываць дзецям. З прафесійным святам, паважаныя педагогі Ляхавіччыны!

Прафесійнае свята ў настаўнікаў заўтра. А шчырыя віншаванні яны прымаюць ужо некалькі дзён. Ад вучняў – былых і сённяшніх, іх бацькоў, калег, ад усіх знаёмых і нават асабіста не знаёмых людзей. Абавязковы дадатак да рознакаляровых восеньскіх букетаў – цёплыя словы, у якіх пашана цесна пераплятаецца з любоўю і захапленнем.

Ва ўстановах адукацыі нашага раёна працуе больш за 700 педагогаў – вопытных прафесіяналаў і маладых спецыялістаў, строгіх “дырэктрыс” і завучаў, дакладных “матэматычак” і “фізікаў”, нястомных “фізкультурнікаў”, надзвычай эрудыраваных “гісторыкаў” і літаратуразнаўцаў, бязмежна добрых настаўніц пачатковых класаў і выхавальніц дзіцячых садоў і многіх іншых прадстаўнікоў вялікай і дружнай педагагічнай сям’і.

Сёлета адным з яе паўнапраўных членаў стаў Яўгеній Жылінскі. Яго першае працоўнае месца – СШ № 1. Яўгеній Генадзьевіч выкладае геаграфію, і яго прадмет для многіх вучняў стаў адным з самых любімых. Асабліва ў 5 класе, дзе малады настаўнік яшчэ і класны кіраўнік.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *