Восень прыбытковая. Кірмашы ў Ляхавічах задаволілі попыт пакупнікоў

Толькі той, у каго няма прысядзібнага ўчастка, можа па праву ацаніць каштоўнасць восеньскіх кірмашоў. Сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі раёна, фермерскія гаспадаркі сёлета прапаноўвалі самую разнастайную прадукцыю. Насельніцтва з нецярпеннем чакала гэтага часу, каб зрабіць на зіму запасы садавіны і агародніны па прымальных цэнах. Для тых, хто трымае дамашнюю гаспадарку, добрай падмогай стаў гандаль зернем, удабрэннямі. Карыстаюцца попытам і цюкі саломы. Дарэчы, іх на гэты раз нават даставілі па адрасах тых, хто не змог набыць падчас першага кірмашу.

Райпо за першы кірмаш выручыла 32 мільёны рублёў, за два апошнія – 37 мільёнаў рублёў. Гандаль у Мінску прынёс асобны прыбытак таварыству. У сталічных пакупнікоў карысталіся попытам прадукцыя кансервавага завода, мясныя паўфабрыкаты, морква, цыбуля, бульба. Старшыня райпо Васілій Некрашэвіч адзначае, што за два дні распрадалі ўсё, што прывязлі, і нагандлявалі 116 мільёнаў рублёў.

Сельгаспрадпрыемствы ж раёна на кірмашы, прапаноўваючы якасную садавіну-агародніну, выступалі ў якасці “малодшы брат старэйшаму” дапамагае ці наадварот. Гараджане ва ўсякім разе засталіся задаволены зробленымі пакупкамі па надта добрых цэнах.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *