«Міні-маркет» ад «Саюздруку» ў Ляхавічах

У райцэнтры працуе 5 гандлёвых аб’ёктаў УП “Брэстаблсаюздрук” – з даволі багатым асартыментам тавараў. Тут можна купіць многае, пачынаючы з перыядычных выданняў, кніг, канцылярскіх прыналежнасцяў, займальных тэматычных прадметных выпускаў для дзяцей, да ласункаў і нават ручнікоў, калготак, шкарпэтак. У некаторым сэнсе гэта сапраўды зручныя кіёскі: забыўся дома флікер – зайдзі ў “Саюздрук”. Ёсць і тавары для курцоў. Тут знойдзеш часам і тую дробязь, якую доўга шукаў у вялікіх крамах ды не знайшоў. Хаця і не надта спалучаецца ўсё гэта з назвай “Саюздрук”.

Між іншым, за 9 месяцаў рознічны тавараабарот гэтых пяці гандлёвых кропак склаў 2,8 мільярда рублёў (летась у гэты час сума была роўнай 2,1 мільярда рублёў). Значную частку ў тавараабароце займае гандаль канцтаварамі з прадпрыемствамі і арганізацыямі па безнаяўным разліку.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *