Ліпень. Віцебск. Фестываль


З 9 па 15 ліпеня 2010 года пройдзе ХІХ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Гэты форум даўно стаў візітнай карткай Рэспублікі Беларусь.
Першы Міжнародны музычны фестываль “Славянскі базар” прайшоў у ліпені 1992 года. З той пары ён са сціплага песеннага форуму вырас і стаў значнай міжнароднай культурнай падзеяй, у якой прымаюць удзел не толькі папулярныя артысты з розных краін, тэатральныя дзеячы, кінарэжысёры, акцёры, мастакі, але і вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.
Міжнародная Федэрацыя фестывальных арганізацый (F.I.D.O.F.) у 2000 г. і 2004 г. прызнала Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” лепшым фестывалем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *