Са светлым святам! З Нараджэннем Хрыстовым!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі! Ад усёй душы віншуем вас са светлым і радасным святам — Нараджэннем Хрыстовым.

Праз тысячагоддзі яно азарае зямлю святлом духоўнасці і веры, нясе радасць і надзею, аб’ядноўвае людзей у імкненні дапамагаць адзін аднаму, натхняе на на бескарыслівае служэнне бліжняму, усяляе ўпэўненасць у перамогу міру і дабра.

Няхай гэтае вялікае свята сагравае вашы сэрцы цяплом і любоўю, напаўняе спакоем і ўтульнасцю дамы, дае сілы для пераадолення цяжкасцяў і нягод, дапамагае станавіцца лепшымі і мудрэйшымі. Няхай радасць святых калядных дзён натхняе вас на працягу ўсяго года, дорыць усмешкі і светлы настрой.

Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, дабра і радасці, міру і любві!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *