Паважаныя сябры, шаноўныя землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні з Першамаем

Паважаныя сябры, шаноўныя землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні з Першамаем – Святам працы. Гэты дзень нясе з сабой вясну, сонца і надзеі на лепшае. Свята сімвалізуе адзінства і салідарнасць тых, хто ўмее працаваць і ганарыцца вынікамі стваральнай працы. Новых планаў вам і ідэй, энтузіязму і энергіі. Няхай жыццё будзе напоўнена радасцю і шчасцем, смелымі задумамі і яркімі ідэямі. Жадаем усім працаўнікам ляхавіцкай зямлі міру і дабра, здароўя і дабрабыту, вясенняга настрою і натхнення.
Ляхавіцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Дарагія працаўнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна! Шчыра і цёпла віншуем вас са Святам працы! Знаёмы працоўны лозунг «Мір! Праца! Май!» актуальны і сёння, калі ад кожнага залежаць наш агульны дабрабыт і суверэнітэт Беларусі.
Няхай май падорыць асаблівы працоўны пад’ём і абудзіць жыццёвую энергію. Шчыра жадаем вам павагі, прызнання і гонару, міру і згоды, моцнага здароўя і спраўджвання мараў.
Ляхавіцкая раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК.