1 мая – Свята працы

Дарагія землякі!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Святам працы!
На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Мірная праца – каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць, згуртаванасць і згоду ў грамадстве.
Першы майскі дзень сімвалізуе вясновы росквіт, мір і стварэнне, дабро і справядлівасць!
У гэты дзень мы аддаём даніну ўдзячнасці людзям розных прафесій і ўзростаў. Выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараліся здабыткі нашай малой радзімы, ушаноўваем маладую змену работнікаў, якія прымнажаюць гэтае багацце.
У святочны вясновы дзень жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.