З новым годам навучальным!

Звініць званок, звініць званок і сціхлі жарты,
Ідзе настаўніца на ўрок, і ўсе — за парты…
Словы з вядомай з дзяцінства песні — своеасаблівы гімн свята, якое аб’ядноўвае вучняў, настаўнікаў і бацькоў, — Дня ведаў.
Сёлета 3302 хлопчыкі і дзяўчынкі напоўняць звонкімі галасамі школы Ляхавіччыны. Асабліва памятным стане гэты дзень для 287 першакласнікаў, якім па традыцыі будуць уручаны падарункі — кнігі «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку». А пачнецца 1 верасня для ўсіх школьнікаў урокам «Беларусь — краіна маёй будучыні».
З новым навучальным годам, рабяты!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *