Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Нямілая

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах 61-гадовага жыхара вёскі Ганцавічы. Ён яшчэ ў мінулым годзе пасварыўся з сужыцелькай і пагражаў ёй забойствам, абліў дом дызельным палівам. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Як карта лягла…

Жыхар Слуцкага раёна яшчэ напрыканцы мінулага года на чыгуначнай станцыі Кавалі ўкраў у аднаго з пасажыраў плацёжную банкаўскую картку. Па заяве пацярпелага яна была заблакіравана. Спробы злодзея зняць грошы ў банкамаце закончыліся няўдачай. Ляхавіцкі РАСК узбудзіў крымінальную справу.

А раней судзімы жыхар вёскі Траццякоўцы ў снежні незаконна завалодаў плацёжнай банкаўскай карткай 21-гадовага мінчаніна. У першы дзень ён зняў з яе мільён рублёў, на наступны – яшчэ 900 тысяч. Узбу-джана крымінальная справа.

Драма

2 лютага ў вёсцы Тухавічы была знойдзена ў сваім доме ў пятлі жанчына 1975 года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляе РАСК.

Ні сораму, ні сумлення

Што кіравала аператарам машыннага даення адной з гаспадарак раёна, калі яна ўкрала з курткі сваёй калегі 500 тысяч рублёў, невядома. Але адказваць ёй давядзецца перад законам.

Некаторыя пагарджаюць вядомай ісцінай “не бяры чужога” і аказваюцца ў зоне ўвагі праваахоўных органаў. Спадабаўся вяскоўцу шрубавёрт, што прадаваўся на рынку. Ён яго выкраў. Гаспадар інструмента напісаў заяву ў міліцыю.

Двое жыхароў Баранавічаў “прыглядзелі” маемасць, якая знаходзілася ў двары дома садаводчага таварыства “Дружба” нашага раёна. З падворка гаспадарчай пабудовы ўчынілі крадзёж на агульную суму больш за 3 мільёны рублёў.

Па ўсіх справах РАСК узбудзіў крымінальныя справы. Праводзіцца праверка.

Пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах раней судзімага ляхавічаніна 1966 года нараджэння. У канцы мінулага года ён разам з сябрам пранік у кватэру па завулку Камсамольскім. У гэты момант іх застаў гаспадар жылля. Зладзеі пачалі збіваць пацярпелага. Не знайшоўшы ў кватэры нічога каштоўнага, уцяклі. “Паляўнічыя” за чужой маёмасцю арыштаваны. Вядзецца следства.

Са зводкамі РАУС знаёмілася Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *