Каникулы по интересам. Лейтмотивом многих добрых и полезных дел ляховичских школьников стало знаковое событие — 70-летие Великой Победы

Трэцяя вучэбная чвэрць, што была для ляхавіцкіх школьнікаў багатай на інтэлектуальныя і спартыўныя перамогі і падзеі, плаўна перайшла ў вясеннія канікулы. Дарослыя паклапаціліся, каб вясенні адпачынак стаў для дзяцей запамінальным і цікавым.

Лейтматывам многіх добрых і карысных спраў стала знакавая падзея – 70-годдзе Вялікай Перамогі. Патрыятычныя і валанцёрскія акцыі праводзяцца ва ўсіх установах адукацыі раёна. Гімназісты арганізавалі акцыю “Добрае сэрца” – рабілі сувеніры для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў. Тухавіцкія школьнікі добраўпарадкавалі брацкую магілу загінуўшых воінаў, дапамагалі ветэрану.

Галоўнаму юбілею года быў прысвечаны адкрыты турнір па тэхніцы горна-пешаходнага турызму, што прайшоў на базе Дараўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Акрамя шасці мясцовых каманд у ім прынялі ўдзел рабяты з Бярозы, Баранавічаў і Пружан. У першы дзень спаборніцтваў вызначалі самых спартыўных, спрытных, вынослівых у індывідуальным заліку. Другі дзень турніру прынёс першае агульнакаманднае месца Крывошынскай СШ, другое – Дараўскаму ВПК, замкнула пераможны спіс дружына з Баранавічаў.

СШ №1, Навасёлкаўская і Крывошынская школы запрашалі дзяцей у аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Кожны дзень завочна падарожнічалі ў розныя краіны рабяты з Навасёлкаўскага “Ветразя”. Незабыўныя ўражанні прынесла вандроўка па роднай “Краіне Беларусі”, маршрут прысвяцілі 70-годдзю Перамогі. Навучэнцы СШ №1 падчас экскурсіі па Івацэвіцкім раёне пабывалі ў музеі-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі і палацы Пуслоўскіх.

Усхвалявала, выклікала пачуццё гонару за сённяшніх абаронцаў Айчыны паездка вучняў Конькаўскага ВПК у 61-ю знішчальную авіяцыйную базу ВПС і войскаў СПА і знаёмства з экспазіцыяй музея Уладзіміра Карвата.

Навасёлкаўскія школьнікі разам з дараўскімі запланавалі на канец сакавіка экскурсію ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з сайта http://lyahovichi.edu.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *