Дарагія семдзесят

Беларусь і Расія пры падтрымцы Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана выступілі з сумеснай заявай з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на 28-й сесіі Савета ААН па правах чалавека 27 сакавіка. У заяве адзначана асаблівае значэнне Дня Перамогі для народаў нашых краін, якія ўнеслі рашаючы ўклад у разгром нацызму і панеслі найбольшыя людскія і матэрыяльныя страты. Аддадзена даніна павагі памяці ўсім загінуўшым на палях бітваў і ўсім ахвярам нацызму.
70-годдзе Вялікай Перамогі– свяшчэнны юбілей для беларусаў і расіян. Да гэтай даты ў нашых краінах падрыхтавана нямала мерапрыемстваў, у тым ліку сумесных. У лютым у Брэсце і Мурманску адначасова стартавала эстафета Перамогі. Яна пройдзе па тэрыторыі дзевяці дзяржаў, у ёй прымуць удзел школьнікі, ветэраны, моладзь. Завершыцца акцыя 28 мая ў Маскве.
Выставы, конкурсы, сустрэчы, святочныя праграмы, канцэрты і многае іншае – ушанаванне герояў Перамогі працягнецца і пасля 9 мая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *