Аўтамабіль у агні

31 жніўня на тэлефон 101 паступіла паведамленне пра загаранне аўтамабіля УАЗ на тэрыторыі вытворчай базы КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”. У выніку пажару агнём па-шкоджана ўнутраная аддзелка салона аўтамабіля, навясное абсталяванне рухавіка ў маторным адсеку. Прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі старцера.
Пазбегнуць надзвычайных сітуацый аўтамабілістам дапамогуць простыя меры перасцярогі: рэгулярна правярайце ахалоджваючую сістэму рухавіка, утрымлівайце аўтамабіль (асабліва месцы, якія награваюцца) у чысціні, трымайце ў машыне вогнетушыцель.
Сяргей СІМАКОВІЧ,
начальнік інспекцыі
дзяржпажнагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *