Хто пабываў у гасцях у ляхавіцкіх выратавальнікаў

У рамках акцыі “Дзень бяспека. Увага ўсім!” у гасцях у ляхавіцкіх выратавальнікаў пабывалі бацькі і педагогі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.


Намеснік начальніка раённага аддзела на надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Берташ пазнаёміў з буднямі вогнеборцаў  і спецыфікай іх службы, прадэманстраваў тэхніку і абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў прафесійнай дзейнасці.
Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскацю Юлія Лешык нагадала гасцям асноўныя правілы бяспекі, як папярэдзіць небяспеку, а  таксама якія непрыемнасці задсцерагаюць   на вадаёмах у вясной.
Напрыканцы  сустрэчы наведвальнікам РАНС  паказалі  відэаролік “Кошт імгнення” і адказалі на хвалюючыя пытанні.
У 2022 годзе на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ахвярамі агню сталі два   дзіцяці. Адзін з выпадкаў здарыўся ў Ляхавіцкім раёне.
З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства, РАНС  нагадвае:

  • не пакідайце дзяцей адных;
  • хавайце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;
  • вучыце дзіяцей правілам бяспекі з ранняга ўзросту.