Курс на стварэнне. Ляхавічане абмяркоўваюць праект праграмы палітычнай партыі “Беларуская партыя “Белая Русь”

Застаецца тыдзень да правядзення ўстаноўчага з’езда па стварэнні палітычнай партыі з рабочай назвай “Беларуская партыя “Белая Русь”. Па ўсёй краіне настаўнікі, медыкі, ваеннаслужачыя, моладзь і старэйшае пакаленне, іншыя катэгорыі насельніцтва і сацыяльныя групы падтрымалі рашэнне аб стварэнні новай партыі і актыўна абмяркоўваюць яе праграму. Чытала яе ўважліва і адзначу, што яна ахоплівае ўсе пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага, эканамічнага развіцця нашай краіны, уключае і знешнюю палітыку, і, што мае значэнне, дае на іх і адказы. У праграме падкрэсліваецца неабходнасць захавання сацыяльнай арыентаванасці нашай дзяржавы. І гэта адпавядае Канстытуцыі дзяржавы. Тое, што кожны можа ўнесці прапановы ў праект праграмы, таксама падкрэслівае адкрытасць партыі і зацікаўленасць у запрашэнні ў свае рады патрыётаў нашай Радзімы.
Праграма падзелена на пяць блокаў, сярод якіх у тым ліку і дабрабыт грамадзян, традыцыі і памяць. Гэта тыя асновы, якія цікавыя кожнаму чалавеку. Чырвонай ніткай праз усю праграму праходзіць задача ўмацавання незалежнай і квітнеючай краіны. Новая партыя ствараецца ў час, калі трэба аб’яднаць намаганні супраць знешніх выклікаў і не паддавацца на правакацыі. Палітычная партыя, згодна з праектам праграмы, зможа вырашаць задачы па забеспячэнні адзінства розных слаёў насельніцтва, нераўнадушных патрыётаў.
У праграме выкладзена, што “Беларуская палітычная партыя «Белая Русь» пастулюе сябе менавіта эфектыўным пасрэднікам у дыялогу паміж грамадзянамі і дзяржавай, які здольны размаўляць ад асобы народа ва ўладзе і з уладай”. Ашчэ адзін важны пункт у тым, што новая партыя будзе абапірацца на існуючы курс беларускай дзяржавы, захоўваючы і развіваючы яе.
У раздзеле “Дабрабыт грамадзян” падкрэслена, што партыя “Белая Русь” адстойвае, у тым ліку, і забеспячэнне поўнай занятасці працаздольнага насельніцтва, бяспечных умоў і дастойнай аплаты працы, стварэнне сістэмы надзейных гарантый сацыяльнага страхавання, сацыяльнай абароны мацярынства і дзяцей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў, эфектыўную дзяржаўную падтрымку сям’і і стымуляванне нараджальнасці і г. д. Гучыць моцна, упэўнена і перспектыўна.
Святлана ЯКУБОЎСКАЯ,
першы намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.