Перамога, якая зрабіла гісторыю

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ўсе, на чый лёс выпалі яе выпрабаванні! Паважаныя землякі!

Шчыра віншуем вас з 70-годдзем Вялікай Перамогі! Гэта гераічнае свята напаўняе сэрцы беларусаў пачуццём бязмежнага гонару за нашу Радзіму, за наш народ, які ў жорсткай барацьбе здабыў перамогу над фашызмам. Сем дзесяцігоддзяў прайшло з пераможнага мая 1945-га, але час не аддаліў падзеі тых грозных гадоў – яны назаўсёды засталіся ў памяці нашчадкаў як сімвал вялікай мужнасці і ўсенароднага гераізму на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і падполлі.

Паважаныя франтавікі, працаўнікі тылу, усе, хто жыў адным лёсам з краінай і набліжаў Перамогу! На вашу долю выпала ваеннае ліхалецце. Вайна перакрэсліла вашы мары, надзеі, змяніла лёсы. Нізкі паклон вам за мужнасць і адвагу, за бязмежную любоў да роднай зямлі. Добрага вам здароўя, душэўнага цяпла, увагі і клопату родных і блізкіх.

У гэты сапраўды вялікі дзень жадаем шаноўным землякам поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, веры ва ўласныя сілы, аптымізму і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў. Няхай у кожным доме будзе светла і ўтульна, у кожнай сям’і пануюць любоў, шчасце і дабрабыт. Няхай заўсёды будзе мір! Няхай квітнее наша родная Беларусь!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *