У “Смайліку” – “бананавы рай”. У Ляхавічах адкрылася дзіцячае кафэ

Вось і адбылася падзея, якую з нецярпеннем і надзеяй чакалі не толькі маленькія ляхавічане, але і іх бацькі. Нарэшце ў нашым райцэнтры з’явілася дзіцячае кафэ. У мінулы чацвер хлопчыкі і дзяўчынкі ў суправаджэнні дарослых сабраліся каля магазіна “Родны кут” на вуліцы Леніна, 45 — менавіта тут адбылося ўрачыстае адкрыццё кафэ “Смайлік” мясцовага райпо.

На рамонт памяшкання, абсталявання пайшло каля 300 мільёнаў рублёў уласных грошай. Чым жа парадавала кафэ наведвальнікаў? У першую чаргу, утульнасцю, бо ўсё прадугледжана для цікавага і вясёлага адпачынку. Побач са столікамі — дзіцячая гульнёвая міні-пляцоўка. Наведвальнікам па гусце разнастайнае дзіцячае меню, у якім марожанае з рознымі напаўняльнікамі, жэле, пірожныя, сокі, кактэйлі. Нават назвы іх апетытныя: “бананавы рай”, “шакаладны карнавал”, “ванільнае неба” і г.д. Дарэчы, ужо ёсць і першыя заяўкі на правядзенне тут дзён нараджэння і дзіцячых свят.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “У “Смайліку” – “бананавы рай”. У Ляхавічах адкрылася дзіцячае кафэ

  • 21/05/2015 в 14:17
    Permalink

    Наконец-то появилось отличное место отдыха, где можно развлечь ребенка и отдохнуть взрослым! Широкий выбор десертов, приятная обстановка, хорошо, что не продают пиво, вино и беляши!!! Правда на весь город одного такого кафе маловато, в выходные не пробиться. Было бы не плохо еще одно такое кафе где-нибудь в центре города!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *