Наш гонар. 10 мая прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый Ляхавіччыны прынялі ўдзел у цырымоніі, прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь /фота/

10 мая прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый Ляхавіччыны прынялі ўдзел у цырымоніі, прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Ганаровага права ўзняць флаг былі ўдастоены ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Лойка, дырэктар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Вячаслаў Жукоўскі, пераможца абласной прадметнай алімпіяды і навукова-практычных канферэнцый гімназістка Ніно Квернадзэ.

Ад імя раённай улады землякоў павіншавала са святам намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень. За працоўныя дасягненні і поспехі ў грамадскай рабоце некаторыя нашы землякі былі адзначаны ганаровымі граматамі райвыканкама і райсавета, якія ўручылі іх старшыні Вячаслаў Сельмановіч і Яўгеній Юрлевіч.

У гэты святочны майскі дзень песнямі і танцамі віншавалі ляхавічан і гасцей горада самадзейныя артысты.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *