14 кастрычніка — дзень маці

Мама, мамачка, матуля… Яна, як сонейка, ласкава свеціць на ўсім жыццёвым шляху, саграе сваёй дабрынёй і клапатлівасцю, песціць і аберагае. Матчына любоў бязмежная.
Якое шчасце — вымаўляць гэта роднае і блізкае кожнаму чалавеку, незалежна ад узросту, слова. Што б ні здарылася ў жыцці — радасная ці неспадзяваная падзея, падарунак лёсу ці жыццёвыя непрыемнасці, ніхто так не падтрымае, не дапаможа і не суцешыць, як мама. Яе слушныя парады патрэбны заўжды.
Мамачка з дня ў дзень жыве для сваіх дзяцей, нічога не патрабуючы ў адказ. А дзеці, і маленькія, і ўжо зусім дарослыя, не заўсёды знаходзяць час, каб зноў сказаць такія патрэбныя і простыя словы, ад якіх на душы становіцца цяплей: «Мілая мамачка, я цябе люблю»…
Вельмі часта гэтыя трапяткія словы гаворыць сваёй матулі Асі Бікіраўне Мурзіч яе дачка Таццяна Бохан, якая сама ўжо даўно мама і гэтыя цудоўныя словы, толькі ў двайным экзэмпляры, чуе штодня ад дачушак-двайнятак Машы і Ані. Тры пакаленні і адна шчырая любоў.
А яшчэ Таццяна Энвераўна — другая мама для сваіх гарэзлівых чамучак — вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы № 2. Бязмежнай мацярын-скай любові хапае на ўсіх.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *