Работа ў радасць

Не модны падыход? Як сказаць! У СВК «Ляхавіцкі» ён надзвычай тыповы. Усе аператары машыннага даення як на падбор – увішныя, працавітыя, прыгожыя – і тварам, і справай. Падобныя яны стаўленнем да работы, дабрынёй, адказнасцю і… шчырай усмешкай. Алена Шчука і Ірына Болтуць – не выключэнне. Алена на ферме чвэрць стагоддзя, Іра, канечне, менш. Але яны і іх калегі шчодрыя на клопат пра сваіх падапечных: статак у СВК дагледжаны і высокапрадукцыйны. За малочны складальнік вытворчасці (а гэта і валавы надой, і якасць, і таварнасць) адказваюць у роўнай меры. Прафесійна, узорна атрымліваецца. Такая традыцыя ў «Ляхавіцкім».

Алена Шчука лёгкага хлеба ніколі не шукала. З маладых гадоў працуе аператарам машыннага даення. І як працуе! Узорны варыянт. А сакрэт поспеху просты – ”вінаватая” праца, якая ў радасць.

Не навічок у жывёлагадоўлі Ірына Болтуць. Працавала падменнай даяркай, цяпер ёй даверылі групу кароў. Стараецца – інакш у "Ляхавіцкім" не прынята.

Вольга БАРАДЗІНА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *