У суботу, 13-га ў Ляхавіцкім раёне

У выніку моцнага з парывамі да 20 метраў у секунду ветру ў суботу, 13-га, на тэрыторыі раёна пацярпелі 2 населеныя пункты, пашкоджаны дахі 27 сельска-гаспадарчых будынкаў. Маланкавы разрад стаў прычынай пажару – загарэўся хлеў у аграгарадку Жарабковічы. Вялікія разбурэнні стыхія пакінула пасля сябе ў ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”: у М. Гарадзішчы пашкоджаны 14 сельскагаспадарчых будынкаў (з іх 3 цялятнікі), сарвана і пашкоджана 1162 лісты шыферу.
Дасталося і СВК “Жарабковічы”: пашкоджана  13 сельскагаспадарчых будынкаў (з іх 5 аўчарняў), сарвана і пашкоджана 1594 лісты шыферу.
Было абясточана 8 населеных пунктаў раёна. Аператыўна спрацавалі работнікі Ляхавіцкага раёна электрасетак – электрасілкаванне хутка аднавілі. Ацэнку страт, нанесеных стыхіяй зробіць камісія па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме. Прыкладная лічба – больш за 900 мільёнаў рублёў.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Фота РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *