З дыпломамі! 11 выпускнікоў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа атрымалі дыпломы з адзнакай /фота/

Лекцыі і семінары, дыспуты і навуковыя канферэнцыі, практычныя заняткі і лабараторныя работы, спартыўныя спаборніцтвы і незабыўныя сустрэчы вакол кастра, цікавыя дні і вечары ў камфортным інтэрнаце, размеркаванне на першае месца працы засталіся ў мінулым для 129 сёлетніх выпускнікоў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

26 чэрвеня ў каледжы праходзіў развітальны выпускны баль. Маладыя спецыялісты сельскай гаспадаркі атрымалі дыпломы аб заканчэнні ЛДАКа, 11 з іх — з адз-накай. У Год моладзі пачынаючыя спецыялісты-аграрыі на першым працоўным месцы пачнуць пацвярджаць свае веды і ўменні на практыцы, набываць уласны працоўны вопыт.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *