Адслужыў, як трэба. І вярнуўся!

Аляксандр Чабатарэнка (на здымку) пасля заканчэння ЛДАКа размеркаваўся ў СВК «Ляхавіцкі» ветфельчарам, адпрацаваў патрэбны час і перайшоў у механізатары – вельмі ж спадабалася яму за рулём аўтамабіля. Потым была служба ва Узброеных Сілах краіны і перспектыва прадоўжыць служыць па кантракце. Але юнак вырашыў: мірная прафесія хлебароба яму больш па душы.

– Цвёрда ведаў, што хачу працаваць вадзіцелем, і абавязкова ў «Ляхавіцкім». Калектыў выдатны, тэхніка добрая, інжынерна-тэхнічная служба – прафесіяналы сваёй справы. Што яшчэ трэба для работы? – заўважае 23-гадовы вадзіцель. І, папрасіўшы прабачэння, спяшаецца ў кабіну сваёй машыны: на полі яго чакаюць камбайны.

Хоць і малады, але на ўборцы Чабатарэнка паказвае майстар-клас: першым з маладых вадзіцеляў перавёз тысячу тон збожжа. Якасна выконваць любую работу, за якую бярэшся, – так вучылі Аляксандра бацькі і выкладчыкі ў каледжы, так робяць і ў «Ляхавіцкім».

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *