ПАРТНЁР “Мілавіцы” – “Ажуруна”

Сёлета з 22 лістапада ў райцэнтры пачало сваю дзейнасць таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ажуруна» — прадпрыемства па выпуску жаночай бялізны, якое з’яўляецца партнёрам-філіялам знакамітай беларускай фірмы з вядомым брэндам «Міла-віца». У заснавальнікаў «Ажуруны» Наталлі Рулінскай і Ганны Клентак быў выбар паміж Ганцавічамі, Івацэвічамі і Ляхавічамі як месцам адкрыцця прадпрыемства. І ўсё ж больш выгаднае геаграфічнае становішча нашага горада і зацікаўленасць у стварэнні новага прадпрыемства з боку раённай улады схілілі выбар на карысць Ляхавіч. Пэўны час пайшоў на капітальны рамонт часткі будынка КБА па вуліцы Южакова, устаноўку абсталявання (дарэчы, яно прыйшло з прадпрыемства «Мілавіца») і, канешне, падбор кадраў. На ўсё гэта ўжо затрачана 123 мільёны рублёў. Як аказалася, знайсці прафесійных швачак у райцэнтры даволі складана, таму давялося арганізаваць навучанне.
Ужо месяц у «Ажуруне» працуюць швачкі, начальнік вытворчасці, кантралёр, тэхнолаг, механік, кладаўшчык, электрык — усяго 30 чалавек. Умовы для працы створаны добрыя, у памяшканні цёпла і ўтульна.
Па словах дырэктара прад-прыемства Наталлі Рулінскай, у бліжэйшых планах працяг рамонту і стварэнне ўмоў не толькі для працы, але і для адпачынку працаўнікоў. А галоўнае — літаральна з лютага 2011 года «Ажуруна» будзе працаваць у 2 змены, што прадугледжвае стварэнне яшчэ 30 працоўных месцаў. І калі ажыццявяцца ўсе планы і задумкі, то пашырэнне дзейнасці прадпрыемства не за гарамі.
У сераду ТАА «Ажуруна» наведаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук. Ён разам з Наталляй Рулінскай перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку, пазнаёміўся з працэсам вытворчасці, пацікавіўся ўмовамі працы ў швачак, а ў кіраўніцтва — планамі на перспектыву. Дзмітрый Бурдук адзначыў, што стварэнне новых прадпрыемстваў толькі на карысць людзям і дзяржаве, тым больш, калі яны займаюцца выпускам запа-трабаванай прадукцыі. У размове з кіраўніком раённай вертыкалі ўдзельнічала і спецыяліст па каардынацыі работы вытворчай кааперацыі СП ЗАТ «Мілавіца» Аксана Бужынская.
Прыемна, што цяпер у прадукцыі знакамітай «Мілавіцы» ёсць і часцінка працы залатых рук ляхавіцкіх майстрых.
Галіна КАНЬКО.

One thought on “ПАРТНЁР “Мілавіцы” – “Ажуруна”

  • 15/01/2011 в 10:13
    Permalink

    Гэта практыка амаль усих замежных прадпрыемствау — аутсорсинг.
    Личу, што гэта правильна,бо есць межы пашырэння прадпрыемства — кали выдатки на закупку и абнауленне абсталявання,транрспарт,упрауленне перавышаюць магчымы прыбытак, ци нават проста немэтазгодны, бо есць иншыя прадпрыемствы, якия зробяць гэту частку працы танней и хутчэй, чым было б затрачана часу и финансау на пашырэнне.Малайцы!!!У Ляхавич сапрауды выдатнае геаграфичнае становишча и гэтым трэба карыстацца.Горад жыве и развиваецца, паверце, значна лепш и хутчэй, чым большасць таких гарадкоу у Гомельскай ци Вицебскай вобл.
    Работникам новага прадпрыемства — добрых заказау,здароу’я и усяго самага лепшага!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *