Пазіцыя землякоў – актыўная

Выбары Кіраўніка дзяржавы – надзвычай важная палітычная кампанія, ад якой залежыць далейшы лёс краіны, накірункі і паспяховасць яе развіцця. Нядаўна завяршыўся збор ініцыятыўнымі групамі подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у гэтым этапе выбарчай кампаніі.

У Ляхавіцкую раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паступілі падпісныя лісты, здадзеныя ініцыятыўнай групай № 1 у падтрымку дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Іншыя ініцыятыўныя групы падпісныя лісты не падавалі.
На гэтым тыдні тэрытарыяльная выбарчая камісія завяршыла праверку сапраўднасці подпісаў. 6868 подпісаў, сабраных у Ляхавіцкім раёне ў падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты  Аляксандра Лукашэнкі, прызнаны сапраўднымі.
Прыступілі да работы сфарміраваныя на гэтым тыдні ўчастковыя выбарчыя камісіі. У склад 32 камісій, што будуць працаваць на тэрыторыі нашага раёна, увайшлі 282 чалавекі. 112 з іх вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы. Найбольшую актыўнасць пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій праявілі працоўныя калектывы (вылучылі 50 прадстаўнікоў), прафсаюзныя арганізацыі (34), раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” (31), “Беларускі саюз жанчын” (24), “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (22). Ва ўчастковых камісіях таксама будуць працаваць прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, Камуністычнай партыі Беларусі, Беларускага саюза афіцэраў.
З мінулай серады ўчастковыя камісіі пачалі звяраць спісы выбаршчыкаў на сваіх участках. Гэта вельмі вялікі аб’ём работы. Па ўдакладненых спісах выбаршчыкам будуць накіраваны запрашэнні для ўдзелу ў галасаванні. За 15 дзён да выбараў кожны жадаючы можа прыйсці на свой участак, каб праверыць, ці ўнесены ён у спісы выбаршчыкаў.
Штодзень, акрамя нядзелі, працуе і раённая тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: у буднія дні з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін), у суботу з 10 да 14 гадзін. Раённая камісія размяшчаецца ў кабінеце 202 будынка райвыканкама, яе тэлефон – 2-16-55.
Пры раённай камісіі ўжо зарэгістраваны 3 наглядальнікі: ад “Белай Русі”, БРСМ і прафсаюзных арганізацый.
Дарэчы, уся інфармацыя, што датычыць выбарчай кампаніі, размешчана і на афіцыйнай старонцы райвыканкама на сайце абласнога выканаўчага камітэта.
Наталля МАСЛОЎСКАЯ,

старшыня раённай  тэрытарыяльнай  выбарчай камісіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *