Урокі першай дапамогі. 23 верасня ў кінатэатры “Кастрычнік” пройдзе семінар-трэнінг “Першая дапамога і пажылыя людзі”

Нават у самых звыклых умовах чалавеку часам можа спатрэбіцца першая медыцынская дапамога. Вельмі важна, каб у гэты момант побач з ім аказаўся той, хто мае адпаведныя навыкі і не разгубіцца ў такой сітуацыі.

Ляхавіцкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа 23 верасня правядзе ў кінатэатры “Кастрычнік” семінар-трэнінг “Першая дапамога і пажылыя людзі”. На сустрэчу запрашаюцца не толькі землякі шаноўнага ўзросту, а наогул усе жадаючыя.

Валанцёры-інструктары (сярод іх – урач хуткай дапамогі, спецыяліст РАНС, псіхолаг) правядуць майстар-класы і навучанне прыёмам першай дапамогі ў дамашніх умовах і надзвычайных сітуацыях. Пачатак семінара ў 10 гадзін.

Жанна ЛЕШЫК,

старшыня раённай арганізацыі  таварыства Чырвонага Крыжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *