Наперадзе – новыя гарызонты

Як паведамлялася, 29 снежня адбылася чарговая пятая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVI склікання, на якой быў заслуханы даклад аб рабоце райвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за 2010 год і прагнозе на 2011 год.
Дзякуючы самаадданай рабоце працаўнікоў вёскі, СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ змаглі забяспечыць выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў.
У 2010 годзе ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 54,4 тысячы тон зерневых і зернебабовых (у вазе пасля дапрацоўкі) пры сярэдняй ураджайнасці 31 цэнтнер з гектара, у тым ліку ў грамадскім сектары намалочана 51,4 тысячы тон зерневых і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнасці 30,9 ц/га.
Самая высокая ўраджайнасць зерня атрымана ў аграрным каледжы – 47,5 цэнтнера з гектара, СВК “Ляхавіцкі” – 47,4, “Дарава” – 47,1 цэнтнера з гектара. Для выканання даведзеных заданняў на наступную пяцігодку па вытворчасці зерневых і зернебабовых культур, асобую ўвагу варта ўдзяліць вырошчванню кукурузы на зерне. Сёлета, напрыклад, у СВК “Жарабковічы” намалочана 1194 тоны кукурузы (у вазе пасля дапрацоўкі) пры ўраджайнасці 85,3 цэнтнера з гектара.
У гаспадарках раёна сабрана 62,5 тысячы тон бульбы або 128 працэнтаў да ўзроўню 2009 года пры сярэдняй ураджайнасці 161 цэнтнер з гектара, у тым ліку ў грамадскім сектары – 9,7 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 191 цэнтнер з гектара. У СВК “Жарабковічы” на плошчы 71 гектар атрымана ўраджайнасць 286 цэнтнераў з гектара клубняў, дзяржаўнае прадпрыемства “Нача” з кожнага з 15 гектараў атрымала па 226 цэнтнераў бульбы, у СВК “Канюхі” – 211. СВК “Ляхавіцкі” паклапаціўся аб паляпшэнні ўмоў захоўвання другога хлеба, для чаго вядзе рэканструкцыю склада пад бульбасховішча ёмістасцю 1000 тон.
У сельгасарганізацыях раёна вырашчана 62,9 тысячы тон цукровых буракоў пры сярэднераённай ураджайнасці 379 цэнтнераў з гектара. Ураджайнасць у СВК “Шлях новы” склала 489 цэнтнераў з гектара караняплодаў. Гэты вынік атрыманы дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій вырошчвання, своечасоваму прымяненню мікраэлементаў. Для ўборкі буракоў у сельскагаспадарчых арганізацыях прымяняліся тры спецыялізаваныя камбайны.
Пад пастаяннай увагай знаходзяцца пытанні развіцця жывёлагадоўлі. Намаганні сканцэнтраваны на рабоце па аднаўленні колькасці пагалоўя, павышэнні прадукцыйнасці грамадскага статка. Летась вытворчасць малака склала 48,6 тоны або 103 працэнты да ўзроўню 2008 года, ад кожнай каровы надоена па 4980 кілаграмаў малака. Вытворчасць мяса дасягнула 9,7 тысячы тон або 160 працэнтаў да ўзроўню 2009 года. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы па стану на 1 студзеня 2011 года склала 27,4 тысячы галоў. Выхад цялят на 100 кароў і цялушак – 96 галоў. Павялічылася колькасць нарыхтаваных сакавітых кармоў, узраслі пастаўкі жому, нарыхтоўка сіласу з кукурузы пры палепшанай якасці за кошт прымянення кансервантаў і новай тэхнікі. Для кармлення дойнага статка выкарыстоўваюцца камбікармы прамысловай вытворчасці. Для грамадскага пагалоўя ў раёне ёсць 45 тысяч тон кармавых адзінак травяністых кармоў. На адну ўмоўную галаву жывёлы прыпадае па 23,7 цэнтнера кармавых адзінак кармоў усяго, у тым ліку 21,8 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў. Сёлета здадзены ў эксплуатацыю дзве новыя малочнатаварныя фермы – у СВК “Ляхавіцкі” і “Шлях новы” з сучаснымі даільнымі заламі. І, як вынік, за 11 месяцаў 2010 года на новай МТФ СВК “Ляхавіцкі” надой на карову склаў 7037 кілаграмаў, а па гаспадарцы ў цэлым – 6357 кілаграмаў малака. Такая ж дынаміка назіраецца на МТФ СВК “Шлях новы”. Дарэчы, на гэтых фермах зда-дзена малака гатункам экстра, адпаведна, 91 і 81 працэнт, у той час як па раёне рэа-лізавана малака гэтым гатункам усяго 10,9 працэнта. Праведзена рэканструкцыя малочнатаварных фермаў у Гайнінцы, Альхоўцах, Начы, Улазавічах, Гулічах, Сваятычах, Шавялях, Рагачах, Тальмінавічах, Залужжы, Навасёлках. Дзяржава падтрымлівае будаўніцтва новых і рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў старых пабудоў для ўтрымання жывёлы па сучасных тэхналогіях, выдзяляе мэтавыя льготныя банкаўскія крэдыты. Ужо сёлета ў раёне плануецца пачаць работы па будаўніцтве дзвюх малочнатаварных фермаў у СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”, ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” і правесці рэканструкцыю малочнатаварнай фермы ў СВК “Жарабковічы”.
Увод у эксплуатацыю ў 2009 годзе новага свінакомплексу ЗААТ “БелДан” дазволіў раёну рэалізаваць за 11 месяцаў 2010 года 7423 тоны жывёлы на забой, што склала 150,6 працэнта да ўзроўню 2009 года. ЗАТ “Белпрампрыбор” паставіў 18,6 працэнта мяса ад усёй рэалізаванай колькасці па раёне. У наступную пяцігодку перад сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі ставяцца яшчэ больш высокія задачы, вырашэнне якіх магчыма толькі пры прымяненні сучасных прагрэсіўных тэхналогій.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ раёна па-ранейшаму застаецца адной з важнейшых галін эканомікі. На пяці асноўных прадпрыемствах: ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, ААТ “ТБЗ “Ляхавіцкі”, ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, “Ляхавіцкі кааппрам” вытворчасць прадукцыі прамысловасці павялічылася на 1,3 працэнта да ўзроўню 2009 года. Работнікі кансервавага, ільнозавода, кааппрама забяспечваюць запланаваны прырост аб’ёмаў вытворчасці, тым самым выкананне даве-дзеных прагнозных паказчыкаў на 2010 год. Вытворчасць спажывецкіх тавараў па раёне склала 61,8 мільярда рублёў, або 97 працэнтаў да 2009 года пры заданні 103,5—104,5 працэнта. На працягу апошніх гадоў стабільна працуюць калектывы кансервавага і малочнага заводаў. За кошт эфектыўнага вядзення падсобнай гаспадаркі кансерваўшчыкі на 70 працэнтаў забяспечваюць вытворчасць сваёй сыравінай і выпускаюць канкурэнтаздольную прадукцыю як па якасных параметрах, так і па цэнавым фактары. Акрамя таго, прадпрыемства выкарыстоўвае для перапрацоўкі значную колькасць мясцовых відаў сыравіны.
ААТ “Ляхавіцкі малочны завод” хоць і не выконвае прагнозных паказчыкаў па вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў у сувязі з недахопам сыравіны, аднак, праводзіць мэтанакіраваную работу па павелічэнні вытворчасці прадукцыі за кошт больш глыбокай перапрацоўкі сыравіны, па вытворчасці больш высокарэнтабельнай прадукцыі.
Важкі ўклад у забеспячэнне патрэб насельніцтва ўносіць Ляхавіцкі кааппрам. Пашыраецца асартымент хлебабулачных і каўбасных вырабаў, прадукцыі перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны, у тым ліку садавіны, ягад, агародніны.
ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” выконвае заданне па росту вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў. Але ў сувязі з вельмі нізкай рэнтабельнасцю рэалізацыі прадукцыі вядзецца работа па стварэнні дадатковых вытворчасцей.
Не выкананы прагнозны паказчык па росту прамысловай вытворчасці на прадпрыемстве ААТ “ТБЗ “Ляхавіцкі”, аднак тэмп росту па выпуску тавараў народнага спажывання значна вышэйшы намечанага.
ІНВЕСТЫЦЫІ ў асноўны капітал – гэта адзіна магчымы спосаб абнаўлення, мадэрнізацыі існуючых і стварэнне дадатковых вытворчасцей. У 2010 годзе арганізацыям мясцовага падпарадкавання быў даведзены тэмп росту інвестыцый 125 працэнтаў да ўзроўню 2009 года, фактычна ён склаў каля 103 працэнтаў.
БУДАЎНІЧЫ КОМПЛЕКС раёна складаецца з 4 будаўнічых арганізацый і дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення. За 11 месяцаў 2010 года выканана падрадных работ на суму 50,2 мільярда рублёў або 127,6 працэнта да ўзроўню мінулага года ў супастаўных цэнах. Сярэдняя спісачная колькасць працуючых у будаўнічым комплексе – 756 чалавек. Аб’ём інвестыцый на абнаўленне тэхнікі будаўнічых арганізацый за гэты перыяд склаў 4,9 мільярда рублёў, рэнтабельнасць вытворчасці — 9,2 працэнта. Сярэднямесячная заработная плата – 1 225 тысяч рублёў, што складае 122,4 працэнта да ўзроўню мінулага года.
За 11 месяцаў 2010 года ўведзена ў эксплуатацыю 12400 квадратных метраў жылля, што складае 78 працэнтаў ад запланаванага. Завершана будаўніцтва гарадскога Дома культуры, МТФ на 800 галоў у СВК “Шлях новы” і МТФ на 470 галоў у СВК “Ляхавіцкі”. Базавым прадпрыемствам усёй будаўнічай галіны раёна з’яўляецца ПМК-13 ААТ “Пінсксаўгасбуд”. Аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі арганізацыі, — 26,4 мільярда рублёў, пабудавана 5110 квадратных метраў жылля.
У ходзе выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні праводзіцца пэўная работа па паляпшэнні архітэктурнага выгляду населеных пунктаў, знешняга добраўпарадкавання, санітарнага стану і ўдасканалення элементаў гарадскога дызайну.
Мэтавы паказчык па ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННІ за 11 месяцаў 2010 года ў раёне не выкананы і склаў мінус 3 працэнты пры даведзеным на год заданні – мінус 12 працэнтаў. З 40 мерапрыемстваў праграмы выканана 30 асноўных і 3 дадатковыя, на што было зрасходавана 5,1 мільярда рублёў – 94 працэнты запланаваных сродкаў.
Рост аб’ёму ЭКСПАРТУ ТАВАРАЎ забяспечаны па раёне на 155 працэнтаў пры заданні 130—131 працэнт. Асноўны экспарцёр – Ляхавіцкі малочны завод – даў каля 60 працэнтаў выручкі ад агульнай па раёне. Сальда знешняга гандлю станоўчае і склала 9,5 мільёна долараў ЗША пры заданні 3 мільёны.
Палепшыліся паказчыкі развіцця СПАЖЫВЕЦКАГА РЫНКУ. Праз усе каналы рэалізацыі насельніцтву раёна прададзена тавараў больш як на 91 мільярд рублёў або 116,6 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года пры прагнозе 111-112 працэнтаў. У сістэме спажывецкай кааперацыі тэмп росту рознічнага тавараабароту павялічыўся да 107 працэнтаў пры заданні 110 працэнтаў.
Тэмп росту ПЛАТНЫХ ПАСЛУГ насельніцтву склаў 108 працэнтаў. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме платных паслуг займаюць камунальныя – 44,2 працэнта, паслугі сувязі – 16,4 працэнта. Удзельная вага бытавых паслуг у агульным аб’ёме – 11,2 працэнта.
У раёне прымаюцца меры па выкананні праграмы ЗАНЯТАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА. Узровень афіцыйнага беспрацоўя да колькасці працаздольнага насельніцтва склаў 0,8 працэнта пры прагнозе 1,2. РАБОЧЫХ МЕСЦ створана 285 пры заданні 300, пытанні занятасці застаюцца вельмі актуальнымі. На ўліку ў Ляхавіцкім раённым цэнтры занятасці насельніцтва 94 беспрацоўныя, дапамогу па беспрацоўі атрымліваюць 35 чалавек. Доля моладзі ва ўзросце да 29 гадоў складае 33 працэнты.
Барометрам узроўню жыцця народа, як вядома, у асноўным лічыцца ўзровень ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ. Сярэдняя зарплата па раёне складае за студзень-лістапад 902,6 тысячы рублёў, або 118,2 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2009 года, у тым ліку за лістапад – 1 мільён 126 тысяч рублёў пры заданні 1 мільён 062 тысячы. Шляхі павышэння зарплаты вядомыя: гэта нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці і аказваемых паслуг, павышэнне іх якасці, што адлюстроўваецца на цане і попыце, эканомія паліўна-энергетычных, матэрыяльна-сыравінных рэсурсаў.
Важнейшая задача органаў мясцовай улады – развіццё ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА. У гэтым накірунку робіцца нямала. Па стану на пачатак снежня 2010 года ў раёне дзейнічае 98 малых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці, з іх 2 прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі, 20 фермерскіх гаспадарак і 405 індывідуальных прадпрымальнікаў. За 11 месяцаў 2010 года зарэгістравана 17 малых прадпрыемстваў, у тым ліку 2 фермерскія гаспадаркі. У раёне распрацавана і рэалізуецца дзяржаўная праграма падтрымкі малога прадпрымальніцтва. У адпаведнасці з ёй прадастаўлена фінансавая падтрымка двум суб’ектам малога прадпрымальніцтва ў суме 49 мільёнаў рублёў для стварэння 9 рабочых месц. Раённым цэнтрам занятасці насельніцтва аказана фінансавая дапамога ў выглядзе бязвыплатных субсідый на аснове папярэдняга вывучэння іх дзелавых якасцяў з мэтай садзеяння ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці 6 беспрацоўным на суму 18,2 мільёна рублёў.
Дзяржава забяспечвае САЦЫЯЛЬНУЮ ПАДТРЫМКУ пажылым грамадзянам, інвалідам, мнагадзетным сем’ям, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, і іншым катэгорыям насельніцтва. Галоўнай задачай упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзяржаўнай установы “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” з’яўляецца своечасовае назначэнне і выплата пенсій і дапамог непрацуючым сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, іншым атрымальнікам пенсій і дапамог. На надомным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі тэрытарыяльнага цэнтра знаходзяцца 594 чалавекі, надомным абслугоўваннем ахоплены 92 населеныя пункты. Штогод праводзіцца абследаванне ўмоў жыцця ветэранаў вайны і прыроўненых да іх асоб, адзінокіх і адзінокапражываючых грамадзян, інвалідаў, мнагадзетных сем’яў. Вынікам абследаванняў з’яўляюцца мерапрыемствы, зацверджаныя райвыканкамам, накіраваныя на задавальненне патрэб і запытаў грамадзян.
На 1 снежня 2010 года аддзелам ЗАГСА райвыканкама і сельвыканкамамі раёна зарэгістравана 257 нованароджаных, на 44 чалавекі менш, 597 памёршых – на 8 чалавек больш і 176 шлюбаў, на 19 менш, чым за адпаведны перыяд 2009 года. За 11 месяцаў 2010 года другое дзіця нарадзілася ў 85 сем’ях, трэцяе – у 33, на нараджэнне чацвёртага дзіцяці адважыліся ў 9 сем’ях, на пятага – у адной, на шостага – у трох і сёмае дзіця нарадзілася ў адной сям’і.
У СІСТЭМЕ АДУКАЦЫІ працягваецца рэалізацыя асноўных Дзяржаўных праграм, у тым ліку “Маладыя таленты Беларусі”, праводзіцца сістэмная работа з адоранымі дзецьмі, палепшыліся ўмовы для развіцця іх здольнасцей. Алімпіяды, конкурсы, інтэлектуальныя турніры, атрымала развіццё навукова-даследчая дзейнасць школьнікаў, праводзяцца раённыя навукова-практычныя канферэнцыі. Вучні школ раёна ўваходзяць у лік прызёраў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў.
Вялікая ўвага ў раёне ўдзяляецца рэалізацыі ДЭКРЭТА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ № 18. Падрыхтоўка прыёмных бацькоў і апекуноў, усынавіцеляў – першачарговая задача спецыялістаў аховы дзяцінства. У раёне быў створаны дзіцячы дом сямейнага тыпу, у якім выхоўваецца 5 дзяцей і адкрыты яшчэ 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Значна павялічылася ўвага пытанням захавання і ўмацавання здароўя дзяцей. Паспяхова выконваецца раённая праграма аддзела адукацыі “Здароўе”.
МЕДЫЦЫНСКУЮ ДАПАМОГУ насельніцтву аказваюць ЦРБ, якая разлічана на 220 ложкаў, Крывошынская ўчастковая бальніца на 50 ложкаў, раённая паліклініка – на 350 наведванняў у змену, 8 урачэбных амбулаторый і 17 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. За сродкі раённага бюджэту набыты 2 санітарныя аўтамабілі для аддзялення хуткай дапамогі і Тухавіцкай урачэбнай амбулаторыі. Улічваючы, што 72 працэнты медыцынскага абсталявання выпрацавала свае рэсурсы, у далейшым неабходна вышукваць магчымасці для абнаўлення абсталявання, а таксама для капітальнага рамонту інфекцыйнага, акушэрска-гінекалагічнага аддзяленняў і іншых аб’ектаў медустаноў.
Галіна КУЛЬТУРЫ раёна налічвае 36 клубных устаноў, 36 бібліятэк, існуюць Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў, Навасёлкаўская і Тухавіцкая дзіцячыя музычныя школы, дзе навучаюцца 547 хлопчыкаў і дзяўчынак па трох напрамках: музычны, мастацкі, харэаграфічны. Тры навучэнцы Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі міжнароднага конкурсу юных мастакоў “На сваёй зямлі”, два ўдзельнікі студыі “Апалон” атрымалі званне лаўрэатаў міжнароднага конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Залатая пчолка”. У райцэнтры дзейнічае парк культуры і адпачынку, пасля рэканструкцыі адкрыты Дом культуры, 16 калектываў мастацкай самадзейнасці пастаянна пацвярджаюць ганаровыя званні “народны”, “узорны”, “заслужаны”.
Для аказання ФІЗКУЛЬТУРНА-АЗДАРАЎЛЕНЧЫХ паслуг і выканання сацыяльных стандартаў у галіне фізічнай культуры і спорту ў раёне ёсць 125 спартыўных аб’ектаў, працуе 69 спецыялістаў фізвыхавання.
2010 год быў завяршаючым у выкананні шэрагу дзяржаўных праграм і, перш за ўсё, “Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006-2010 гады”. Нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасці, з якімі сутыкалася эканоміка, па асноўных параметрах намечаныя мэты і задачы ў раёне выкананы. Адна з важнейшых – забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, павышэнне эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі праз фарміраванне не толькі высокатэхналагічнай, але і якасна новай сацыяльна-эканамічнай структуры аграпрамысловага комплексу, заснаванай на разнастайнасці форм уласнасці і гаспадарання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *