Конкурс для сапраўдных мужчын

На гэтым тыдні завяршылася адпраўка да месца праходжання тэрміновай ваеннай службы прызыўнікоў нашага раёна. Трэба адзначыць, што сёння служыць ва ўзброеныя сілы ідуць толькі самыя дастойныя маладыя людзі, тыя, каму сапраўды можна даверыць абарону нашай Радзімы. Апошнім часам сярод жадаючых прайсці тэрміновую службу нават існуе конкурс: супрацоўнікі райваенкамата і афіцэры воінскіх часцей праводзяць карпатлівую работу па вывучэнні маральна-псіхалагічных і дзелавых якасцяў будучых абаронцаў Айчыны, улічваюцца не толькі заключэнні ўрачоў пра ступень годнасці да ваеннай службы, а і характарыстыкі з месца работы або вучобы, звесткі з праваахоўных органаў пра законапаслухмянасць грамадзяніна, увага надаецца і таму, ці жадае служыць прызыўнік і ў якіх іменна войсках. Зразумела, што недысцыплінаваныя, схільныя да ўжывання алкаголю, тыя, хто меў канфлікты з законам, такі адбор прайсці не змогуць.
Падчас гэтай прызыўной кампаніі, напрыклад, для накіравання ў часці былі адабраны 29 нашых землякоў. Прыемна, што палова з іх будзе праходзіць службу ў элітных часцях. Іх смела можна назваць лепшымі з лепшых сярод землякоў-равеснікаў. У 38-ю асобную мабільную брыгаду (г. Брэст) накіравана 7 чалавек. Дэсантнікамі пашанцавала стаць Максіму Бортніку, Віктару Верамею, Міхаілу Кулаку, Аляксандру Кухарчыку, Міхаілу Панько, Паўлу Плескацэвічу, Уладзіміру Шэлесту. Некаторыя з гэтых рабят свядома прыпынілі сваю вучобу ў ВНУ, узяўшы акадэ-мічны водпуск для таго, каб выканаць свяшчэнны грамадзянскі абавязак. Стаяць на варце правапарадку, бліжэйшыя 18 месяцаў праходзячы службу ва ўнутраных войсках МУС, выпаў гонар Гена-дзію Лойку, Максіму Махначу, Дзянісу Дуброўскаму, Мікалаю Татарыновічу, Сяргею Шпаку. Ахоўваць паветраныя межы Радзімы да лета 2012 года даверана Аляксандру Максімаву, Дзмітрыю Гаўдзісу, Паўлу Баранаву, Аляксандру Каласоўскаму. Астатнія прызыўнікі з нашага раёна будуць праходзіць школу армейскага жыцця ў механізаваных брыгадах і авіяцыйных часцях.
Ад’язджаючы ў свае армейскія сем’і, нашы прызыўнікі паабяцалі, што будуць дастойна і з гонарам несці званне салдата беларускай арміі.
Хочацца падзякаваць бацькам, якія выхавалі такіх дастойных сыноў, настаўнікам, якія далі трывалыя веды, уменні і навыкі сваім вучням, урачам, якія сачылі за здароўем будучых абаронцаў Айчыны.
Дзяніс ПАТАПОВІЧ, начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *