Бяспека поўная, бяспека заўсёды. Пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» праходзіць з 20 кастрычніка па 20 лістапада на Ляхавіччыне

За 10 месяцаў сёлета на тэрыторыі раёна адбылося 27 пажараў, прычым 25 з іх – у жылых дамах, кватэрах, гаспадарчых пабудовах – там, дзе знаходзяцца людзі. У агні загінуў чалавек. Асноўнымі прычынамі такіх надзвычайных здарэнняў сталі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі прыбораў ацяплення і неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» – нагода ўзмацніць прафілактычную работу па ўсіх напрамках не толькі супрацоўнікам РАНС,але і іншым зацікаўленым службам.
За прайшоўшы пасля пачатку акцыі час ужо адбылося 19 сустрэч супрацоўнікаў РАНС з навучэнцамі і педагогамі ўстаноў адукацыі і працоўнымі калектывамі, дзе прысутнічала каля 1500 чалавек, якім нагадвалі правілы пажарнай бяспекі, засяроджвалі ўвагу на адказнасці за іх парушэнне.
У жылым сектары асаблівая ўвага гатоўнасці домаўладанняў да зімы, стану прыбораў ацяплення, выкананню патрабаванняў бяспекі пры іх эксплуатацыі. У 176 домаўладаннях гэта работа ўжо праведзена. Дарэчы, у 11 з іх дзеці прызнаны ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Прафілактычныя гутаркі праведзены са 130 адзінокімі і адзінока пражываючымі пажылымі грамадзянамі, а таксама з інвалідамі І і ІІ груп, асобамі, якія злоўжываюць алкаголем, і старымі людзьмі, што пражываюць з такімі аматарамі спіртнога.
Па выніках гэтай работы праінфармаваны ўпаўнаважаныя органы аб 13 негатыўных фактах (неналежны догляд за дзецьмі, злоўжыванне алкаголем, неабходнасць накіравання састарэлых грамадзян у сацыяльныя ўстановы, аказанне сацыяльнай дапамогі ў прывядзенні жылля ў пажаранебяспечны стан). Падрыхтавана інфармацыя адносна 10 нашых землякоў, якім патрабуецца дапамога: будуць накіраваны лісты дзецям, родным, па апошнім месцы працы.
Асноўныя парушэнні ў сельскай мясцовасці не новыя: няспраўны стан ацяпляльных і ацяпляльна-варачных печаў – трэшчыны, неатынкаваныя і непабеленыя дымавыя каналы і г.д. У горадзе нашы землякі часта эксплуатуюць электраабсталяванне, якое мае пашкоджанні. І агульная праблема – несвоечасовая замена крыніц сілкавання ў аўтаномных пажарных апавяшчальніках.
Скарацілася колькасць выпадкаў выяўлення выкарыстання для абароны электраправодкі і абсталявання «жучкоў». А за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі з пачатку акцыі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 30 нашых землякоў.
Аляксей КЛЕТАНІЦА,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *