Беражыце сябе

У першы дзень снежня ў 23.36 у РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў Малым Гарадзішчы. Гарэла гаспадарчая пабудова, і на момант прыбыцця выратавальнікаў дах хлява быў знішчаны поўнасцю. Прычына ўстанаўліваецца. Але вядома іншае: спачатку года найбольшая колькасць пажараў зарэгістравана ў Альхоўскім сельсавеце – 6 вогненных здарэнняў, у адным з іх загінуў чалавек. Чарговы раз напамінаем жыхарам горада і раёна аб неабходнасці захоўваць супрацьпажарныя правілы, яшчэ раз праверыць стан пячнога ацяплення. Больш паловы пажараў, прычынай якіх стала пячное ацяпленне, адбываецца ў дамах, дзе жывуць старыя людзі. Не заўсёды яны парушаюць правілы пажарнай бяспекі – прычынай здарэнняў бываюць пагоршаныя зрок і памяць. Іншы раз у старых не хапае сродкаў, каб адрамантаваць ацяпляльнае абсталяванне. Усё гэта можа прывесці да бяды.

Каб пазбегнуць пажараў, важна з адказнасцю паклапаціцца пра ўласную бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх, а таксама адзінока пражываючых пажылых людзей.

Сяргей РАБЦЭВІЧ, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *