Трагедыя пад коламі

4 лютага, каля 7.40 раніцы, ляхавічанін на аўтамабілі “Аўдзі” па дарозе Баранавічы-Ляхавічы каля аграгарадка Дарава, учыніў наезд на пешахода, жыхарку Ляхавіцкага раёна, якая знаходзілася на праезнай частцы дарогі і не была абазначана святлоадбівальнымі элементамі. Жанчына загінула на месцы ДТЗ.
Асноўнай прычынай гібелі людзей на дарогах па-ранейшаму застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку не пазначаных у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. З пачатку года на дарогах Ляхавіцкага раёна з удзелам пешаходаў адбылося 2 ДТЗ, у выніку якіх 2 пешаходы загінулі.
Шаноўныя грамадзяне, пераходзьце праезную частку толькі па пешаходных пераходах і на дазваляючы сігнал святлафора, а ў цёмны час сутак абавязкова насіце святлоадбівальныя элементы, – у гэтым залог вашай і чужой бяспекі.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аб усіх фактах парушэння ПДР і вадзіцелямі, і пешаходамі, у тым ліку пра знаходжанне апошніх на праезнай частцы ў нецвярозым стане, паведамляць па тэл. 102.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

One thought on “Трагедыя пад коламі

  • 04/02/2016 в 21:56
    Permalink

    Водитель «Ауди-80», 39-летний ляховичанин, возвращался домой из города Барановичи. При встречном разъезде с другим автомобилем мужчина наехал на пешехода – 56-летняя жительница деревни Остров стояла на коленях посреди дороги.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *